https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі адзначае, што збываюцца яго прагнозы адносна развіцця сітуацыі ў свеце на фоне прынятых у краінах мер па процідзеянні пандэміі


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 26-га чэрвеня на сустрэчы з актывам Мінскай вобласці
"Я вам гаварыў: усе закрыюцца, а мы ў гэты час павінны ціхенька вырабляць сваю прадукцыю, каб яе потым паставіць (на замежныя рынкі.)", - сказаў Прэзідэнт.

У гэтым плане ён звярнуў увагу на цікавую сітуацыю, якая складваецца, напрыклад, у ААТ "Беларуськалій". "Ведаю, у Галаватага (генеральны дырэктар ААТ "Беларуськалій" Іван Галаваты.) сёння праблема па вытворчасці, як мяне інфармавалі. Сёння рынак адкрыўся, ёсць куды пастаўляць. І, паводле маёй інфармацыі, сёй-той пачынае ўжо ў цябе бурчаць: шмат работы, загрузка, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - А я сам сабе думаю: дзякуй богу, што ў калійшчыкаў шмат работы і ў адной краіне свету крыўдзяцца на тое, што шмат работы".

"Людзі з каструлямі ходзяць, барабаняць па ўсёй планеце: "Дайце работу, есці няма чаго!" А памятаеце, я гаварыў: пандэмія пройдзе, жраць што будзем? Груба сказаў, каб вы запомнілі. Вось яно ўсё, як кажуць у народзе, спраўдзілася", - сказаў на заканчэнне кіраўнік дзяржавы.

26 чэрвеня 2020, Салігорск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.06.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:445
 
Ключевые слова:
Пандемия Салігорск Безработица
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме