https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Швейцарскі бізнес зацікавілі распрацоўкі рэзідэнтаў ПВТ у сферы штучнага інтэлекту


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ПВТ па выніках візіту ў парк удзельнікаў пасяджэння беларуска-швейцарскага дзелавога савета.
Швейцарскіх бізнесменаў зацікавілі напрацоўкі рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій у сферы штучнага інтэлекту для медыцыны, сельскай гаспадаркі, транспарту і прамысловасці.

У склад швейцарскай дэлегацыі ўвайшло нямала кампаній, якія працуюць у высокатэхналагічных сферах і закупляюць шмат кампанентаў для высокатэхналагічнай прадукцыі. Пытанні гасцей датычыліся ўмоў дзейнасці кампаній з замежнымі інвестыцыямі ў ПВТ.

Як адзначыў начальнік аддзела грамадскай інфармацыі і міжнароднага супрацоўніцтва адміністрацыі ПВТ Кірыл Залескі, уражальны рост, які дэманструе Парк высокіх тэхналогій за апошнія два гады, прыцягвае ўсё большую ўвагу бізнесу Заходняй Еўропы. 

"Швейцарыя - адна з тых краін, якія найбольш актыўна цікавяцца супрацоўніцтвам у сферы IT", - падкрэсліў Кірыл Залескі.Важкім аргументам для швейцарскай дэлегацыі на карысць супрацоўніцтва з Паркам высокіх тэхналогій з`яўляюцца ўнікальныя ўмовы, створаныя ў ПВТ.

Павышаны інтарэс да беларускага IT-сектара ў хуткім часе можа прывесці да канкрэтных вынікаў. У гэтым перакананы ганаровы консул Беларусі ў Лазане Андрэй Нажэскін: "Ведаю, што ідуць узмоцненыя кантакты паміж беларускімі кампаніямі і швейцарскімі інвестарамі. І ў бліжэйшым будучым будзе рэалізавана даволі шмат праектаў у сферы высокіх тэхналогій менавіта дзякуючы ПВТ. Спадзяёмся, у першай палавіне 2020 года ўжо будуць нейкія канкрэтныя інвестыцыі".

Сёння рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій з`яўляюцца 684 кампаніі, у якіх працуюць больш за 55 тыс. чалавек. Толькі з пачатку бягучага года ў парк прыйшло 247 новых кампаній.

27 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.11.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Парк высоких технологий
Просмотров:611
 
Ключевые слова:
Технологии Инвестиции Инновации Искусственный интеллект Швейцария
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме