https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


«Белінтэрэкспа» ў 2023 годзе арганізавала каля 30 выставак за мяжой


Аб гэтым расказаў намеснік дырэктара УП «Белінтэрэкспа» БелГПП Андрэй Шахановіч у праекце БелТА «Краіна гаворыць».
У свеце праводзіцца вялікая колькасць выставак, якую ніхто не зможа падлічыць, сказаў Андрэй Шахановіч. «Многія прадпрыемствы актыўна ўдзельнічаюць у выставачных мерапрыемствах самастойна. Мэта “Белінтэрэкспа” ў тым, каб не проста прадставіць прадпрыемствы асобна, але і краіну ў цэлым, таму спецыфіка нашай дзейнасці — арганізацыя краінавых экспазіцый», — растлумачыў ён.

Выставачныя экспазіцыі «Белінтэрэкспа», як правіла, адрозніваюцца арыгінальным дызайнам, мастацкім афармленнем з выкарыстаннем нацыянальных элементаў і сімволікі. Гэтым экспазіцыям удзяляецца ўвага і з боку дзяржорганаў, і наведвальнікаў, СМІ, бізнесу краіны, якая прымае.

У мінулым годзе УП «Белінтэрэкспа» арганізавала каля 30 мерапрыемстваў краінавага маштабу ў замежных дзяржавах, дадаў Андрэй Шахановіч. «У розных краінах праводзілася па некалькі мерапрыемстваў, таму ўдалося прадставіць Беларусь у 15 краінах. Гэта традыцыйныя партнёры — краіны СНД, у тым ліку Расія, краіны далёкага замежжа, такія як Манголія, Сірыя, Зімбабвэ, Алжыр, а таксама Кітай, ААЭ. Былі як невялікія экспазіцыі, так і маштабныя мерапрыемствы», — падкрэсліў намеснік дырэктара выставачнага прадпрыемства.

Паводле яго слоў, самая маштабная выстава ў 2023 годзе, дзе Беларусь прыняла ўдзел у якасці краіны-партнёра, — ІННАПРАМ у Екацярынбургу. Маштаб беларускай экспазіцыі склаў больш як 3 тыс. кв.м. У нацыянальнай экспазіцыі прынялі ўдзел каля 125 беларускіх прадпрыемстваў.

Звязда, 5 студзеня 2024
 
Дата публикации:05.01.2024
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:78
 
Ключевые слова:
Выставка Belarus.The Taste of Nature Символика Машиностроение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме