https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Навагрудскі завод у 2023 годзе вырабіў амаль 1 млн газавых балонаў


Навагрудскі завод газавай апаратуры ў 2023 годзе вырабіў амаль 1 млн газавых балонаў. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства Ігар Капціловіч.
«Мы вырабляем газавыя балоны як для бытавых патрэб, так і для аўтамабіляў. У 2023 годзе мы ў аб’ёмах вытворчасці наблізіліся да лічбы 1 млн балонаў. З нашай прадукцыяй людзі сутыкаюцца фактычна кожны дзень. На дачы стаіць навагрудскі балон, калі населены пункт газіфікаваны, у кожнага стаіць лічыльнік газу, на трубе шаравы кран, у газавай пліце маюцца нашы гарэлкі і тэрмарэгулятар кіравання духоўкай. Вогнетушыцель ў аўтамабілі – таксама наша прадукцыя. А калі аўто газіфікавана, там стаіць наш балон і элементы нашай апаратуры. Калі людзі едуць адпачываць, яны карыстаюцца на прыродзе нашым газавым таганком, турыстычнай пліткай. З адходаў вытворчасці мы таксама робім мангалы. Шырока вядомая такая наша прадукцыя, як аўтаклаў для тушонкі. Наша прадукцыя звязана з газам, таму важныя не толькі яе спажывецкія якасці, але і бяспека. У 2024 годзе, аб’яўленым Годам якасці, мы плануем яшчэ больш увагі надаць закупкам новага высокатэхналагічнага абсталявання, а таксама працягнуць прафесійнае навучанне супрацоўнікаў», — сказаў Ігар Капціловіч.

ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры» з’яўляецца найбуйнейшым у краінах СНД вытворцам газавых балонаў, арматуры да іх, лічыльнікаў газу, розных тавараў народнага спажывання. Прадукцыя рэалізуецца праз дылерскую сетку, якая складаецца з 34 кампаній у 6 розных краінах. Як адзначыў дырэктар, з года ў год продажу растуць, вырабы прыцягваюць новых спажыўцоў.

Звязда, 15 сакавіка 2024
 
Дата публикации:15.03.2024
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:258
 
Ключевые слова:
Газовый баллон Технологии Навагрудак
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме