https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лепшыя шэф-повары Беларусі прэзентавалі нацыянальную кухню на фестывалі ў Францыі


Пра гэта паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.
Прадстаўнікі гільдыі шэф-повараў Беларусі прэзентавалі стравы нацыянальнай кухні на XIII Міжнародным гастранамічным фестывалі ў Францыі.

Фестываль праходзіў 2-3 чэрвеня ў горадзе Мужэн, аб`яднаўшы больш як сто шэф-повараў з розных краін. Ганаровымі гасцямі ў гэтым годзе сталі прадстаўнікі Беларусі і Італіі.

"Беларускія повары традыцыйна ўдзельнічаюць у фестывалі па запрашэнні мэрыі Мужэна пры садзейнічанні кампаніі "Франс Груп" і пасольства Беларусі ў Францыі, - адзначылі ў дыппрадстаўніцтве. -

На гэты раз беларускую кухню прадставілі Аляксандр Чыкілеўскі (старшыня гільдыі шэф-повараў Беларусі), Таццяна Назарук (ганаровы член гільдыі), а таксама повары рэстаранаў катэгорыі прэміум - Вячаслаў Горбатаў, Яўген Карукін, Дзмітрый Садоўскі і Андрэй Лазараў.

Яны прыгатавалі нацыянальныя стравы, смакавыя якасці якіх высока ацаніла публіка, замежныя шэф-повары і прысутныя прадстаўнікі вядучых СМІ Францыі".

Таксама на фестывалі была прэзентавана беларуская прадукцыя, у прыватнасці, прадукты харчавання кампаніі "АВС", лікёра-гарэлачныя вырабы (ТАА "Завод Бульбаш") і прадукцыя шклозавода "Нёман".

У Канах 2 чэрвеня прайшоў вечар беларускай і італьянскай кухні, які адкрылі мэр горада Давід Ліснар і пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка. Ён адзначыў, што гістарычна беларуская кухня звязана з гастранамічнымі традыцыямі Еўропы, аднак захавала сваю самабытнасць і нацыянальныя асаблівасці, што стварае дадатковыя магчымасці для прыцягнення турыстаў.

У якасці пацвярджэння шэсць беларускіх шэф-повараў правялі майстар-класы і прадставілі стравы, прыгатаваныя па старабеларускіх рэцэптах у сучаснай інтэрпрэтацыі, такія як фаршмак з селядца з бурачным мусам і чатні з яблыкаў; траска ў цытрусавым марынадзе, з крэмам з печанай бульбы і папкорнам з грэчкі; качынае філе, тушанае ў сваім саку, з ячнай кашай, маладым гарошкам і соусам з лясных ягад, а таксама дэсерты - дамашні сыр з клубніцамі і сарбэ са шчаўя з аўсяным крамблем.

5 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.06.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Культура
Просмотров:946
 
Ключевые слова:
Франция Фэст культуры Поварское искусство Беларуская кухня
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме