https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадпрыемствы "Беллегпрама" ў 2023 годзе павялічылі экспарт тавараў у Кітай на 66 працэнтаў


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Вынікі работы арганізацый канцэрна "Беллегпрам" у 2023 годзе і задачы па выкананні паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2024-ы разгледжаны на пасяджэнні савета канцэрна, удзел у якім прыняў намеснік прэм`ер-міністра Пётр Пархомчык.

Старшыня канцэрна Таццяна Лугіна адзначыла, што ў 2023 годзе галіна забяспечыла рост аб`ёмаў прамысловай вытворчасці і экспарт тавараў да мінулага года - 104,2 працэнта і 103,9 працэнта адпаведна. Экспарт тавараў у Расійскую Федэрацыю павялічыўся на 7,1 працэнта да ўзроўню мінулага года. Пастаўкі прадукцыі ажыццяўляліся ў 76 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. На 66 працэнтаў павялічыўся экспарт у Кітай, на 28 працэнтаў - у краіны Азіяцкага рэгіёна. Забяспечаны таксама рост паставак у краіны ЕС - Нідэрланды, Венгрыю, Кіпр, Грэцыю, Славакію, пачаліся пастаўкі ў Славенію.

Рэнтабельнасць продажаў у прамысловасці склала ў 2023 годзе 12,2 працэнта. Чысты прыбытак арганізацый канцэрна вырас у 1,6 раза да ўзроўню 2022 года.

Ацэньваючы работу канцэрна ў 2023 годзе, Пётр Пархомчык адзначыў шэраг сістэмных праблем у галіне, такіх як высокі ўзровень запасаў гатовай прадукцыі, высокая даўгавая нагрузка арганізацый і дэфіцыт абаротных сродкаў. У сувязі з гэтым у галіне абмежаваны рэзервы для інвестыцыйнага развіцця, павышэння ўзроўню заработнай платы, а значыць, прыцягнення спецыялістаў з сучаснымі ведамі, у тым ліку і рабочых спецыяльнасцей. Старшыні канцэрна даручана выпрацаваць больш дзейсныя меры для вырашэння праблемных пытанняў у галіне.

20 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.02.2024
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:197
 
Ключевые слова:
Беллегпром Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме