https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Малако, сыр, шакалад: крама беларускіх прадуктаў адкрылася ў Кітаі


Крама беларускіх прадуктаў адкрылася ў кітайскім горадзе Чунцын, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Пекіне. Магазін адкрыўся пад брэндам "Валоша".
У Кітаі карыстаюцца папулярнасцю беларускія сыры, шакалад, малако, алей, ялавічына і алкаголь.

На адкрыцці магазіна выступілі Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды і намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Віктар Сірэнка. Раней пасол распавядаў, што айчынныя прадукты ў Кітаі ў пашане — у Пекіне ёсць "рускі раён", дзе ў крамах прадаюцца беларускія шакаладкі. Малако да нядаўняга часу можна было набыць толькі ў паўночных правінцыях.

Чунцын, дзе адкрыўся новы магазін, размешчаны ў цэнтральнай частцы Кітая, так што геаграфія экспарту пашырылася. Менавіта малако ў мінулым годзе стала трэцім экспартным прадуктам у Кітай пасля калію і нафтапрадуктаў, абышоўшы нават машынабудаванне. У 2016 годзе экспарт Беларусі ў КНР дасягнуў рэкордных 3,5 мільярды даляраў.

Скарыць Кітай спрабавалі не толькі прадуктамі. Для гасцей выступіў вакальна-танцавальны ансамбль "Купалінка". На мінулым тыдні ў Чунцыне далі старт году турызму Беларусі ў Кітаі. Задача арганізатараў — прадэманстраваць турыстычныя магчымасці Беларусі на кітайскім рынку.

Мінск, 15 студзеня 2018
Sputnik
 
Дата публикации:15.01.2018
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:806
 
Ключевые слова:
Китай Белорусские товары
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме