https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Сірыю дастаўлены чарговы гуманітарны груз з Беларусі


Як паведаміў пасол Беларусі ў Сірыі Аляксандр Панамароў, 25 тон грузу, прадуктаў харчавання і адзення, дастаўленыя 18 лістапада ў порт Латакіі, дзе яго прыняў сірыйскі бок у прысутнасці губернатара Ібрагіма Саліма.
"Увогуле 25 тон прадуктаў харчавання: гэта дзіцячае харчаванне — сухія малочныя сумесі, а таксама тушаная ялавічына, прыблізна 3,5 тысячы найменняў адзення, абутку беларускіх вытворцаў. Пераканаліся, што груз прыняты і распачатае яго сартаванне", — сказаў Панамароў.

Паводле слоў дыпламата, груз будзе размеркаваны сярод тых, хто мае патрэбу, па трох правінцыях: Латакія, Хомс і Дамаск. Сярод атрымальнікаў — дзіцячыя дамы, перасяленцы, цэрквы і арганізацыі, якія размяркоўваюць дапамогу.

"Мы разлічваем на працяг такіх акцый. На перспектыву плануецца дастаўка трох грузавых аўтамабіляў — гэта самазвалы вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода, якія будуць перададзеныя ўраду Сірыі. Гэтыя аўтамабілі ўжо ў дарозе і будуць дастаўленыя марскім шляхам у горад Латакія", — дадаў пасол.

У 2015—2016 гадах Беларусь накіравала па 40 тон дапамогі, выкарыстоўваючы транспартныя самалёты МНС.

БелаПАН
Мінск, 19 лістапада 2017
 
Дата публикации:19.11.2017
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:700
 
Ключевые слова:
Сирия Гуманитарный груз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме