Імпарт паслуг скараціўся на 21,6% да 249,7 млн долараў. Станоўчае сальда склала 249,5 млн долараў (у студзені 2016 года — 112,1 млн).
Экспарт паслуг у краіны СНД склаў 31,3% агульнага аб`ёму экспарту паслуг, у краіны па-за СНД — 68,7%, імпарт паслуг з краін СНД — 36,8% агульнага імпарту паслуг, з краін па-за СНД — 63,2%.
Экспарт транспартных паслуг вырас на 18,9% да 240 млн долараў, імпарт — знізіўся на 32,9% да 96,4 млн долараў. Пры гэтым экспарт транспартных паслуг аўтамабільнымі перавозкамі вырас на 23,5% да 60 млн долараў, імпарт — на 17,7% да 29,3 млн долараў.
Экспарт будаўнічых паслуг знізіўся на 23% да 43 млн долараў, імпарт — на 32,7% да 33,7 млн.
Экспарт камп`ютарных паслуг павялічыўся на 28,3% да 73 млн долараў, імпарт — знізіўся на 17,6% да 5,6 млн.
Экспарт тэлекамунікацыйных паслуг павялічыўся на 7,7% да 15,4 млн долараў, імпарт — знізіўся на 3,5% да 8,2 млн.
Экспарт паслуг у галіне архітэктуры, інжынерных і тэхнічных паслуг вырас на 6,8% да 4,7 млн долараў. Імпарт гэтых паслуг знізіўся на 41,5% да 7,6 млн долараў.
Аперацыйны лізінг: экспарт знізіўся на 2,7% да 7,5 млн долараў, імпарт — на 2,4% да 8,1 млн.
Экспарт у галіне выкарыстання інтэлектуальнай уласнасці вырас у 4 разы да 4,8 млн долараў, імпарт — на 30,6% да 8,1 млн.
Фінансавыя паслугі: экспарт зменшыўся на 13,6% да 1,9 млн долараў, імпарт — на 5,7% да 18,1 млн долараў.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 28 сакавіка 2017
Мінск, 28 сакавіка 2017