https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Конкурс для студэнтаў «Хачу быць дыпламатам» стартаваў у МЗС


Клуб маладых дыпламатаў МЗС сумесна з Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан’юнктуры цэн пры падтрымцы аднаго з лідараў рэтэйлу электронікі і бытавой тэхнікі запусцілі традыцыйны ўжо конкурс эсэ-работ «Хачу быць дыпламатам».
Конкурс пройдзе з 23 студзеня па 3 сакавіка. «Калі ты студэнт або студэнтка адной з беларускіх ВНУ, табе да 27 гадоў і ў цябе беларускае грамадзянства, ты цікавішся міжнароднымі адносінамі, знешняй палітыкай і эканомікай, ведаеш, што такое агрэман і з дзяцінства марыш аб дыпламатычным імунітэце, самы час прыняць удзел у нашым конкурсе», — заклікалі ў ведамстве.

Там адзначылі, што пераможцы конкурсу ў 2022 годзе ўжо прайшлі практыку ў МЗС, а некаторыя і не адзін раз, прынялі ўдзел у семінары-практыкуме для маладых дыпламатаў імя Уладзіміра Макея, а таксама ў шэрагу міжнародных мерапрыемстваў.

«Што трэба для перамогі? Зрабіць рэпост у сацыяльных сетках з хэштэгам #МИДБеларуси. Падрыхтаваць і накіраваць асабістым паведамленнем у афіцыйных акаўнтах МЗС у Facebook, Instagram альбо на электронную пошту konkurs@mfa. gov. by эсэ на тэму „Чаму я хачу стаць дыпламатам“, якое адлюстроўвае твой погляд на дыпламатычную службу, яе значэнне ва ўмацаванні беларускай дзяржаўнасці, бачанне сваіх мэт як будучага дыпламата. І чакаць вынікаў, якія вызначыць кампетэнтнае журы», — расказалі аб умовах удзелу ў міністэрстве.

Пераможцам і лаўрэатам конкурсу будзе прадастаўлена магчымасць праходжання практыкі ў МЗС і ўдзелу ў штогадовым семінары-практыкуме для маладых дыпламатаў. Таксама іх чакаюць каштоўныя прызы.

Падрабязныя ўмовы ўдзелу ў конкурсе можна знайсці на афіцыйных старонках МЗС у сацыяльных сетках. Вынікі конкурсу будуць падведзены ў сакавіку 2023 года.

Звязда, 23 студзеня 2023
 
Дата публикации:23.01.2023
Тематика:Образование, Дипломатия
Просмотров:599
 
Ключевые слова:
Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме