https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Расіі заявіў, што Беларусь у шэрагу абласцей займае перадавыя пазіцыі і з’яўляецца цікавым партнёрам


Пра гэта Уладзімір Пуцін сказаў 25-га студзеня на сустрэчы з расійскімі студэнтамі ў МДУ ім. М.В.Ламаносава.
На сустрэчы студэнт Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта распавёў прэзідэнту РФ аб працы перадавой інжынернай школы гібрыдных тэхналогій, створанай сумесна з беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам. У адказ Уладзімір Пуцін адзначыў, што дзякуючы намаганням Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі многае захавана ў дзевяностых і пачатку двухтысячных гадоў.

«У сферы электронікі ўзровень нядрэнны, у сферы машынабудавання. Ёсць вобласці, у якіх Беларусь займае перадавыя пазіцыі, і яна сапраўды цікавы, добры партнёр», — сказаў Уладзімір Пуцін.

Звязда, 25 студзеня 2023
 
Дата публикации:25.01.2023
Тематика:Образование, Разное
Просмотров:479
 
Ключевые слова:
День студента Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме