https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Узброеныя Сілы Беларусі не ўступаюць у падрыхтоўцы ні ўкраінскай, ні расійскай арміям


Аб гэтым у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА заявіў намеснік начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце - начальнік вучэбна-метадычнага аддзела факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Андрэй Багадзель.
"Хачу сказаць, што падрыхтоўка расійскай арміі па многіх аспектах роўная падрыхтоўцы беларускай арміі, хоць мы не маем непасрэднага баявога вопыту. Напэўна, гэта больш на шчасце, чым на жаль", - падкрэсліў Андрэй Багадзель.

Тым не менш, выказаў упэўненасць ваенны эксперт, Узброеныя Сілы Беларусі будуць гатовы даць адпор патэнцыяльнаму праціўніку. "У падрыхтоўцы мы не ўступаем ні ўкраінскай, ні расійскай арміям, а вопыт прыходзіць", - заявіў ён.

Андрэй Багадзель звярнуў увагу на тое, чым абстраляны салдат адрозніваецца ад неабстралянага. "Адзін бой - і салдат ужо абстраляны. Але ён павінен у гэтым баі выжыць. А вось як выжыць, яго трэба навучыць да гэтага бою, - адзначыў ваенны эксперт. - Самае галоўнае - павінны выжыць органы і пункты кіравання, усе элементы баявых парадкаў, забеспячальныя структуры і гэтак далей. А тое, што мы накіроўваемся на дзяржаўную граніцу, тое, што мы яе сёння прыкрываем, - гэта таксама абучэнне. Яно праходзіць ва ўмовах, максімальна набліжаных да баявых, ва ўмовах магчымасці сутыкнення з праціўнікам".

Андрэй Багадзель перакананы, што кожны салдат сёння разумее, што ў тым ліку ад яго залежыць жыццё падраздзялення ў цэлым. "Гэта тая ж самая вучоба. І рух туды ажыццяўляецца не з халастымі боепрыпасамі. Літаральна ў кожнага ёсць разуменне, што ён абараняе сваю Радзіму. Гэта не высакамоўныя словы, а тое, для чаго створаны нашы Узброеныя Сілы. І я ўпэўнены, што задача будзе выканана з годнасцю, якое б рашэнне ў далейшым ні было прынята нашым ваенна-палітычным кіраўніцтвам", - рэзюмаваў ён.

14 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.08.2024
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:146
 
Ключевые слова:
Вооружённые силы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме