https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Як часта школьнікі паступаюць у ВНУ па спецыяльнасцях профільных класаў, расказалі ў Мінадукацыі Беларусі


Начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" на тэму "Падвядзенне вынікаў уступнай кампаніі - 2024" расказаў аб тым, ці паступаюць школьнікі ў ВНУ па спецыяльнасцях профільных класаў.
Спецыяліст адзначыў, што сітуацыя складваецца па-рознаму. "Напрыклад, класы педагагічнай накіраванасці маюць даволі высокія вынікі. Паводле статыстыкі, кожны трэці выпускнік педагагічных класаў паступае ў педагагічную ВНУ. Юнакі і дзяўчаты, якія вучыліся ў такіх класах, прайшлі гэты факультатыў, у курсе важнасці гэтай прафесіі. Таму такі даволі высокі паказчык", - расказаў Сяргей Пішчоў.

Крыху іншая сітуацыя, адзначыў эксперт, у аграрных класах. Паводле слоў Сяргея Пішчова, выпускнікі такіх класаў не заўсёды актыўна ідуць ва ўніверсітэты на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці. "Тут мы бачым вялікі патэнцыял для работы, каб можна было вырашыць пытанне недабору на гэтыя спецыяльнасці", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення.

9 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.09.2024
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:123
 
Ключевые слова:
Профильное обучение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме