https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Глазга тысячы школьнікаў выйшлі на акцыю пратэсту супраць змянення клімату


Тысячы школьнікаў выйшлі на акцыю пратэсту ў шосты дзень саміту ААН па клімаце (COP26).
Маладыя людзі хочуць прадэманстраваць сусветным лідарам, што чакаюць ад іх рэальных дзеянняў у сувязі з прагрэсіруючым крызісам змянення клімату. Акцыю, арганізаваную моладзевым рухам "Пятніцы дзеля будучыні" (Fridays For Future), узначальвае экаактывістка Грэта Тунберг.

Да мерапрыемства далучаюцца школьнікі з усяго свету, некаторых з іх падтрымліваюць бацькі. Чакаецца, што працэсія пройдзе праз заходнюю частку горада, у прыватнасці, пратэстуючыя плануюць прайсці міма месца правядзення COP26, а затым накіравацца да цэнтра Глазга. За захаваннем парадку на акцыі сочыць паліцыя горада.

З 31 кастрычніка па 12 лістапада ў Глазга праходзіць 26-я Канферэнцыя бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату (COP26). Удзел у яе рабоце прымаюць дэлегацыі амаль 200 краін. Па выніках работы канферэнцыі чакаецца публікацыя дакументаў COP26.

5 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.11.2021
Тематика:Образование, В мире
Просмотров:281
 
Ключевые слова:
Грета Тунберг Экология Конвенция ООН Климат Протесты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме