https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У БДУ распрацавалі ўнікальную інфармацыйную сістэму «Дэмаграфічная бяспека рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь»


Над праектам працавалі навукоўцы факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ пад кіраўніцтвам прафесара кафедры эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі Кацярыны Анціпавай.
На гэты момант дэмаграфічная сітуацыя ў рэгіёнах Беларусі адрозніваецца, а ў некаторых адміністрацыйных раёнах краіны з’яўляецца неспрыяльнай. Таму дадзенае даследаванне неабходнае для выпрацоўкі шляхоў забеспячэння дэмаграфічнай бяспекі. Таксама сабраны вялікі пласт звестак аб насельніцтве Беларусі, які неабходна апрацаваць, прааналізаваць і дакладна спрагназаваць дэмаграфічную палітыку дзяржавы.

Навукоўцамі БДУ прааналізаваны і структураваны дэмаграфічныя даныя па 24-х паказчыках трох перапісаў насельніцтва Беларусі за 1999, 2009 і 2019 гады па 118 адміністрацыйных раёнах і 200 гарадскіх населеных пунктах.

Вынікам трохгадовай працы стаў унікальны картаграфічны дадатак з больш як 150 карт, створаны з выкарыстаннем праграмнага забеспячэння ArcMap 10.7. У ім змяшчаецца інфармацыя аб нараджальнасці, смяротнасці, узроставай структуры, міграцыі насельніцтва па ўсіх рэгіёнах, адміністрацыйных раёнах і гарадах краіны.

Распрацаваная геаінфармацыйная дэмаграфічная сістэма дазваляе стварыць дэмаграфічныя партрэты ўсіх адміністрацыйных раёнаў Беларусі. Таксама навацыя аптымізуе працэс расшыфроўкі дэмаграфічных дадзеных і аўтаматызуе працэс аналізу дэмаграфічнай сітуацыі. Гэта спрашчае прыняцце рашэнняў у галіне сацыяльна-дэмаграфічнай палітыкі.

Інфармацыйная сістэма паспяхова апрабуецца, выкарыстоўваецца ў вытворчым працэсе Інстытута эканомікі НАН Беларусі пры планаванні сацыяльна-эканамічных працэсаў.

Надзея Нікалаева
Звязда, 8 лістапада 2023
 
Дата публикации:08.11.2023
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:279
 
Ключевые слова:
Картография Статистика Исследования Демография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме