https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінчанка Ганна Трубачова распрацавала праект альтэрнатыўнай школьнай адукацыі


Мінчанка Ганна Трубачова прадставіла грамадскасці праект адукацыйна-камунікатыўнай платформы для дзяцей і бацькоў "Таранціны і сыны" 19 лютага ў адным з мінскіх кафэ.
Праект носіць назву журналісцкага агенцтва "Таранціны і сыны", якое Трубачова — прафесійны журналіст — адкрыла год таму. Мэта платформы — даць дзецям магчымасць вучыцца з задавальненнем і не па праграмах Мінадукацыі. 

Навучанне ў альтэрнатыўнай школе плануецца весці без дзённікаў, дамашніх заданняў і сумных урокаў. Атрыманыя веды будуць афіцыйна пацвярджацца сістэматычным напісаннем кантрольных работ або здачай экзаменаў па правілах экстэрна. 

Ідэя ініцыятара новай платформы будуецца на тым, каб выклікаць і развіць у дзіцяці зацікаўленасць у атрыманні ведаў. У альтэрнатыўнай школе дзеці штодзённа змогуць выбіраць заняткі па душы. У якасці настаўнікаў будуць выступаць не толькі прафесійныя педагогі, але і вядомыя ў краіне музыканты, мастакі, скульптары, фатографы, акцёры. 

"Сёння ні дзеці, ні бацькі, ні школа ўжо не разумеюць, навошта вучыцца, — мяркуе Трубачова. — Адказы стандартныя: каб атрымаць адукацыю, потым паступіць у ВНУ, потым машыну купіць, кватэру… Між тым, калі з дзяцінства даць дзіцяці магчымасць знайсці сваю справу, у якой ён будзе лепшы за ўсіх або адным з лепшых, то ў наступным чалавек сам будзе шчаслівы, знойдзе сваё прызначэнне, дасць рынку ўнікальны прадукт, у яго будзе ўсё ў парадку з грашамі". 

"Можа, я абсалютны ідэаліст, але я веру, што калі ўкласці ў дзяцей якасна новыя праграмы, праз дзесяць гадоў ніхто не бузе жыць у страшным, выродлівым, злым свеце. Вядома, застануцца боль і войны, але гэта будзе цалкам іншае грамадства", — дадала ініцыятар праекта. 

Трубачова ўпэўненая, што ў Беларусі даўно наспела патрэбнасць у нефармальнай адукацыі. Напрыклад у ЗША і краінах Еўропы, паводле яе слоў, такія арганізацыі з`явіліся яшчэ 100 гадоў таму, і на сёння там далёка прасунуліся ў сферы правоў дзіцяці, развіцця яго патэнцыялу. 

У Расіі падобныя ініцыятывы развіваюцца ўжо 40 гадоў. У Беларусі індывідуальнае навучанне дазволілі толькі ў 2006 годзе. Сёння ў Мінску працуюць пяць прыватных школ. Але, паводле ацэнкі Трубачовай, яны далёка не заўсёды адпавядаюць вызначэнню "нефармальная адукацыя" і, апрача таго, даступныя толькі вельмі заможным людзям. 

"Для таго асяроддзя, з якога паходжу я, дзе сярэдні дастатак 1.000—1.500 долараў на сям`ю, ніша альтэрнатыўнай адукацыі пустуе, — зазначыла Трубачова. — Мне хацелася б стварыць школу для людзей такога ж дастатку. Сярэдняя цана за месячнае навучанне, якое ўключае ўсе аўтарска-педагагічныя методыкі, знаходжанне з раніцы да вечара, трохразовае харчаванне, творчыя майстэрні, спартыўныя заняткі, будзе роўная 500 доларам у эквіваленце. Пры гэтым палова месцаў будуць ільготнымі, для дзяцей з цяжкім матэрыяльным становішчам. Яны будуць плаціць у два разы менш". 

Праект пакуль існуе толькі ў выглядзе ідэі, але яе, паводле слоў Трубачовай, падтрымліваюць вялікая колькасць людзей. Вядзецца пошук інвестара, гатовага падтрымаць задуму фінансава. Калі ўсё атрымаецца, навучанне ў альтэрнатыўнай школе пачнецца ўжо ў 2016 годзе.

Марыя Вайтовіч, БелаПАН
Мінск, 20 лютага 2015
 
Дата публикации:20.02.2015
Тематика:Образование, Культура
Просмотров:1344
 
Ключевые слова:
Альтернативное образование Частное образование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме