https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі спорту ўдзяляецца павышаная ўвага


Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка ў час наведвання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізкультуры і сустрэчы з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што на развіццё спорту накіроўваюцца значныя дзяржаўныя рэсурсы. Прычым умовы для заняткаў фізкультурай створаны для ўсіх слаёў насельніцтва.

Прэзідэнт запатрабаваў, каб усе спартыўныя залы і комплексы былі заняты з раніцы да вечара. Пры гэтым прыярытэт павінен быць для спартсменаў, а ўжо затым - для жадаючых займацца фізкультурай і спортам.

Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу на той факт, што спартыўныя федэрацыі і асацыяцыі ў краіне ўзначальваюць кіраўнікі самага высокага рангу, якія могуць поўнасцю кантраляваць працэсы ў курыруемым імі відзе спорту. Як паказала практыка, вынік ад гэтага сапраўды ёсць. Беларусь прымае ў сябе ўсё больш спартыўных мерапрыемстваў сусветнага маштабу. У прыватнасці, паспяхова прайшоў чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе. Беларусь таксама заваявала права прыняць Еўрапейскі алімпійскі фестываль моладзі ў 2019 годзе. Рыхтуюцца заяўкі на правядзенне чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях у 2019 годзе і чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2021 года.

"Вядома, мы чакаем перамог і рэкордаў ад нашых спартсменаў-прафесіяналаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

10 красавіка 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:10.04.2015
Тематика:Образование, Спорт и Туризм
Просмотров:1412
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме