https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Канцэпцыя развіцця навукі і эканомікі "Беларусь-2020" у бліжэйшы час будзе вынесена на шырокае абмеркаванне


Аб гэтым 28 лютага паведаміў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў у ходзе круглага стала, прысвечанага вынікам і перспектывам укаранення інавацый у вытворчасць.
"У бліжэйшы час канцэпцыя развіцця "Беларусь-2020" будзе прадстаўлена ды шырокага абмеркавання. Дакумент гатовы да такога кроку, не скажу, што ён ужо цалкам дапрацаваны, трэба будзе яшчэ нешта шліфаваць і актуалізаваць шэраг напрамкаў", - расказаў Уладзімір Гусакоў.

Напярэдадні абмеркавання канцэпцыі НАН стала своеасаблівай дыскусійнай пляцоўкай. "Сустракаемся з гендырэктарамі і генканструктарамі прамысловых прадпрыемстваў, крыху раней праводзілі круглыя сталы па фундаментальных даследаваннях, рыхтуем круглы стол па маладзёжнай палітыцы", - удакладніў Уладзімір Гусакоў. У НАН надаюць вялікае значэнне сустрэчы з работнікамі вытворчасці. "Мы хочам абмеркаваць праблемы не толькі прыкладной навукі, але і прагаварыць увогуле напрамкі далейшага руху эканомікі і прамысловасці нашай краіны, што для гэтага трэба, якія эканамічныя, арганізацыйныя, фінансавыя і іншыя інструменты задзейнічаць для далейшага ўстойлівага развіцця", - сказаў старшыня.

Канцэпцыя развіцця навукі і эканомікі "Беларусь-2020" распрацоўваецца да Другога з`езда вучоных, які пройдзе ў першым квартале 2014 года, і можа стаць асновай для распрацоўкі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на наступную пяцігодку.

3 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.03.2014
Тематика:Образование, Экономика
Просмотров:1392
 
Ключевые слова:
Беларусь-2020 Молодёжная политика Пятилетка Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме