https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Падручнік для краін Садружнасці па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў кантэксце Другой сусветнай вайны будзе створаны на аснове беларускіх аналагаў


Аб гэтым паведаміў акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя.
Беларусь і Расія плануюць стварыць сумесны падручнік для краін СНД па гісторыі ВАВ у кантэксце Другой сусветнай вайны на аснове беларускіх аналагаў. "У Беларусі створана вялікая колькасць навучальных і даведачных матэрыялаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Яны прызнаны аднымі з лепшых ва ўсіх краінах Садружнасці", - сказаў Аляксандр Каваленя.

У новым выданні будзе інфармацыя аб баявых дзеяннях, у якіх прымалі ўдзел грамадзяне былых краін СССР, улічаны асаблівасці кожнай краіны СНД. На думку Аляксандра Кавалені, неабходна клапаціцца аб падрастаючай моладзі, гаварыць з ёй аб яднанні народаў і агульнай гісторыі. "Мы робім крок да таго, каб растлумачыць, што вайна не раз`ядноўвала людзей, а аб`ядноўвала іх. Мінула ўжо амаль 70 гадоў, і многія падзеі бачацца па-іншаму", - сказаў акадэмік.

Цяпер завяршаецца работа над другім томам беларуска-расійскай кнігі "Вялікая Айчынная вайна - 1943 год". Плануецца, што да 70-гадовага юбілею вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў кніга ўбачыць свет.

Яшчэ адно выданне, распрацаванае беларускімі даследчыкамі, павінна будзе выйсці да пачатку наступнага навучальнага года. "Завяршаецца работа над атласам, у якім будуць абазначаны важнейшыя баявыя аперацыі на савецка-фашысцкім фронце", - расказаў Аляксандр Каваленя. У атласе будуць адлюстраваны ўсе падзеі Курскай, Сталінградскай бітваў, аперацыі "Баграціён", аперацый, звязаных з пачаткам высадкі краін - саюзніц СССР. "Атлас будзе карысны ўсім, вядома, ён зроблены з ухілам на Беларусь, аднак яго можна будзе лёгка падрыхтаваць і для іншых краін", - адзначыў акадэмік.

28 лістапада 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.11.2013
Тематика:Образование, Культура
Просмотров:1582
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Учебник Содружество независимых государств
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме