https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка: краіну трэба захаваць і трэба ў гэтым плане мабілізавацца


Краіну трэба захаваць і неабходна ў гэтым плане мабілізавацца. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў па выніках нарады ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
«Універсітэт, хто б тут ні працаваў у кіраўніцтве, трэба засцерагчы ад непатрэбнага вонкавага ўплыву. Універсітэт павінен развівацца так, як ён павінен развівацца. Не толькі паводле законаў Беларусі, але і ўнутраных сваіх законаў ВНУ. І залазіць сюды і спрабаваць ствараць камусьці асаблівае прывілеяванае становішча нельга», — падкрэсліў беларускі лідар.

Разам з тым ён адзначыў, што ў ВНУ павінна праводзіцца дзяржаўная лінія. «Я хачу, каб вы мяне пачулі. Мы знаходзімся ў дзяржаўным ВНУ. Таму падабаецца вам гэта ці не — дзяржаўная лінія павінна праводзіцца выразна і вызначана. Я нікога ўгаворваць не буду так, як гэта было раней. Вы людзі разумныя. Вы бачылі, што адбывалася, што адбываецца. Нам трэба мабілізавацца, каб прайсці гэты перыяд. Колькі ён будзе доўжыцца ... можа, два, можа, тры гады. Гэта ж ніхто не ведае. Ні вы, ні я — мы гэтага не ведаем. Таму трэба цяпер гэтае адзінства, каб нам гэты перыяд прайсці. Так склалася сітуацыя. Не ведаю, дрэнна гэта ці добра. З аднаго боку, так, добра. З іншага — дрэнна», — сказаў Прэзідэнт.

«Краіну трэба захаваць, і мы павінны ў гэтым плане мабілізавацца», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 25 жніўня 2023
 
Дата публикации:25.08.2023
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:259
 
Ключевые слова:
Суверенитет Государственность Белорусский государственный университет Патриотизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме