https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Гомель на заключны этап алімпіяды "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць" прыедуць 180 школьнікаў з дзвюх краін


180 школьнікаў, вучняў 10—11-х класаў, з 30 рэгіёнаў Беларусі і Расіі стануць удзельнікамі заключнага этапу алімпіяды "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць", які пройдзе ў Гомелі з 31 кастрычніка па 7 лістапада.
Алімпіяда праводзіцца ўжо шосты раз. Папярэднія праходзілі ў Гомелі, Полацку і Смаленску. Фінансуецца алімпіяда з бюджэту Саюзнай дзяржавы. На думку арганізатараў, яна "садзейнічае практычнай рэалізацыі асноўных мэтаў Саюзнай дзяржавы ў сферы сацыяльнай палітыкі, у тым ліку па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі і фарміраванні адзінай адукацыйнай прасторы", заявілі ва ўпраўленні ідэалагічнай працы Гомельскага аблвыканкама.

Праграма заключнага этапу алімпіяды ў Гомелі ўключае два абавязковыя туры (напісанне сачынення і выкананне комплекснай працы па рускай мове і літаратуры) і творчыя конкурсы (рытарычнага майстэрства, выразнага літаратурнага чытання, знаўцаў). Такім чынам, удзельнікі алімпіяды змогуць прадэманстраваць свае паэтычныя, музычныя і акцёрскія здольнасці.

У склад журы ўвайшлі беларускія і расійскія вучоныя, вядучыя выкладчыкі ВНУ, настаўнікі-практыкі.

Апрача ўдзелу ў алімпіядзе расійскія навучэнцы пабываюць у школах Гомеля, на кандытарскай фабрыцы "Спартак", у цырку і драмтэатры. Падчас мерапрыемства запланаваны майстар-класы педагогаў і вучоных, сустрэча з членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Алена Германовіч, БелаПАН
Гомель, 30 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:30.10.2011
Тематика:Образование, Культура
Просмотров:2803
 
Ключевые слова:
Олимпиада Образование в Беларуси Гомель Союзное государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме