https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З’явіліся інтэрактыўныя карты свабодных месцаў у дзіцячых садах па ўсёй Беларусі


Адзіныя інтэрактыўныя карты ўсіх абласцей Беларусі па сталічным узоры будуць поўнасцю гатовы да 1 чэрвеня. Інфармацыя ў іх будзе абнаўляцца 5-га чысла кожнага месяца.
Інфармацыя аб наяўнасці свабодных месцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі шасці абласцей і Мінска размешчана на галоўнай старонцы сайта Мінадукацыі. «Міністрам адукацыі было дадзена даручэнне візуалізаваць поўную і дакладную інфармацыю аб наяўнасці свабодных месцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі, — расказала інспектар упраўлення дашкольнай адукацыі Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Вера Грыбкоўская. — Першым гэта даручэнне выканаў Мінск — стварыў інтэрактыўную карту, дзе клік на любую ўстанову дашкольнай адукацыі дае магчымасць азнаёміцца з інфармацыяй аб наяўнасці або адсутнасці свабодных месцаў у гэтай установе. Пры гэтым свабодныя месцы ў садзе ёсць, рэсурс дае магчымасць даведацца, у якіх узроставых групах. Пакуль на сайтах Брэсцкага, Гомельскага і Гродзенскага аблвыканкамаў змешчаны спасылкі на інтэрактыўныя карты, якія знаходзяцца на сайтах іх раёнаў. Па Мінскай вобласці такая інфармацыя размешчана ў тэставым рэжыме».

«Спасылкі на інтэрактыўныя карты да 17 мая будуць размешчаны ва ўсіх службах, якія працуюць непасрэдна з грамадзянамі. Калі чалавек, напрыклад, прыйдзе ў службу „адно акно“ і захоча стаць на ўлік або атрымаць накіраванне ў які-небудзь з дзіцячых садоў свайго рэгіёна, у спецыяліста будзе магчымасць знайсці жаданую ўстанову дашкольнай адукацыі і паглядзець, ёсць там свабодныя месцы ці няма», — рэзюмавала інспектар.

Звязда, 12 траўня 2022
 
Дата публикации:12.05.2022
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:1000
 
Ключевые слова:
Детский садик Соцзащита в Беларуси Интерактивная карта Цифровизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме