https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аўтааптэчкі новага ўзору ўводзяцца ў Беларусі


Аўтааптэчкі старога ўзору можна выкарыстоўваць да 1 студзеня 2017 года.
У адпаведнасці з рашэннем Міністэрства аховы здароўя Беларусі ў аўтамабільную аптэчку цяпер будуць уваходзіць:

амонію раствор 10% - 1 мл №10 або 10% - 10 мл (40 мл) - 1 упакоўка;
ёду спіртавы раствор 5% - 10 мл (40 мл) або 5% - 1 мл №10;
бінты нестэрыльныя: 5 м х 5 см і 5 м х 10 см - па 2 упакоўкі;
бінт стэрыльны 5 м х 10 см;
бінт медыцынскі эластычны нестэрыльны трубчасты №1, 3 або 6;
вата гіграскапічная стэрыльная 50 г;
жгут кроваспыняльны Эсмарха;
лейкапластыр бактэрыцыдны: 2,5х7,2 см - 3 упакоўкі, 4х10 см (6х10 см) - 1 упакоўка;
лейкапластыр шпулечны 1х500 см (2х500 см);
нажніцы тупаканцовыя 14 см;
пакет гіпатэрмічны ахаладжальны;
пальчаткі латэксныя нестэрыльныя (стэрыльныя) №8 (L);
сурвэтка стэрыльная памерам 16х14 см (45х29 см) №1 - 4 упакоўкі.

Што змянілася? колькасць і склад упаковак бінтоў і лейкапластыраў, патрабаванні да стэрыльных сурвэтак, з пераліку выключаны валідол і гліцэрыл трынітрат.

Увазе аўтаўладальнікаў: дзяржаўтаінспектар мае права ўпэўніцца толькі ў наяўнасці аптэчкі, яе кампаненты правяраюцца ў час тэхагляду. Наяўнасць аптэчкі з усім неабходным - у інтарэсах саміх кіроўцаў.

Крыніца: пастанова Міністэрства аховы здароўя Беларусі №80 ад 4 снежня 2014 года.

БЕЛТА, 23 снежня 2016
 
Дата публикации:23.12.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:941
 
Ключевые слова:
Безопасность движения Автоаптечка Комплектность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме