https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тарыфы на перавозкі пасажыраў у 2017 годзе ў міжнародных зносінах захаваны на ўзроўні 2016 года па ўсіх напрамках


Аб гэтым паведаміў 29 снежня першы намеснік начальніка пасажырскай службы БЧ Андрэй Кашко.
"З усімі чыгуначнымі адміністрацыямі мы захавалі тарыфы на 2017 год на ўзроўні 2016-га. Пашырылі крыху палігон прымянення розных маркетынгавых інструментаў. Будзем далей працаваць над зніжэннем тарыфнай нагрузкі", - сказаў Андрэй Кашко.

Перавозчыкі, паводле яго слоў, пастаянна вядуць перагаворы па міжнародным тарыфным рэгуляванні ў частцы зніжэння тарыфнай нагрузкі, пашырэння маркетынгавых інструментаў. "Лічу, што ў наступным годзе нас чакаюць цікавыя ідэі і рашэнні", - лічыць першы намеснік начальніка пасажырскай службы БЧ.

Пры гэтым ён не выключыў, што розныя маркетынгавыя ініцыятывы будуць укараняцца і на ўнутраных перавозках, аднак гэта пытанне патрабуе абмеркавання.

29 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.12.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:864
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Тариф Маркенинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме