https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Нацыянальным аэрапорце Мінск нельга будзе бясплатна паркавацца пры трэцім і наступных уездах на працягу сутак


Пра гэта паведаміла прэс-служба аэрапорта.
Унесены некаторыя змены ў арганізацыю дарожнага руху і тэхналогіі знаходжання транспартных сродкаў на тэрыторыі аэрапорта.

Пры першым і другім наведваннях на працягу каляндарных сутак кіроўцам будзе давацца ліміт часу бясплатнага знаходжання ў 20 хвілін. Пры трэцім і наступных наведваннях кошт паслугі знаходжання будзе тарыфікавацца з моманту ўезду на прывакзальную плошчу (без прадастаўлення ліміту часу бясплатнага знаходжання).

Як паведаміла прэс-сакратар аэрапорта Святлана Мірончык, сістэма, якая кантралюе колькасць уездаў, працуе ў тэставым рэжыме з 15 верасня. З 26 верасня яе плануецца запусціць у працоўным рэжыме.

"Для максімальна камфортнага перамяшчэння пасажыраў і аўтамабільнага транспарту на тэрыторыі прывакзальнай плошчы будынка аэравакзальнага комплексу адміністрацыяй Нацыянальнага аэрапорта Мінск на працягу апошніх гадоў была выканана пэўная праца. У мінскім аэрапорце была ўведзена ў эксплуатацыю аўтаматызаваная сістэма кантролю руху аўтатранспарту на прывакзальнай плошчы, — адзначыла Мірончык. — Укараненне аўтаматызаванай сістэмы дазволіла перанакіраваць патокі руху аўтатранспарту з прывакзальнай плошчы на аўтастаянкі платнага і бясплатнага захоўвання, размеркаваць транспартныя патокі на прывакзальнай плошчы, паменшыць колькасць дарожна-транспартных здарэнняў і забяспечыць высокі ўзровень авіяцыйнай бяспекі".

Разам з тым, зазначыла прэс-сакратар, некаторыя аўтаўладальнікі знаходзяцца на прывакзальнай плошчы на працягу бясплатных 20 хвілін, а потым выязджаюць з яе тэрыторыі і зноў заязджаюць. У асобныя дні колькасць уездаў аднаго і таго ж аўтатранспартнага сродку даходзіць да 30 у суткі. Згодна з праведзеным аналізам такія машыны складаюць каля 25% усяго трафіку руху транспартных сродкаў праз пункты ўезду і выезду на прывакзальнай плошчы.

"Сваімі дзеяннямі кіроўцы ствараюць вялікія чэргі ў пунктах ўезду і выезду, падчас знаходжання на прывакзальнай плошчы паркуюць свае транспартныя сродкі ў месцах прыпынку грамадскага транспарту, што стварае некамфортныя ўмовы для іншых аўтаўладальнікаў і наведвальнікаў аэрапорта", — пракаментавала прычыну новаўвядзення прэс-сакратар.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 15 верасня 2016
 
Дата публикации:15.09.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1112
 
Ключевые слова:
Аэропорт Дорожное движение Тарификация Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме