https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БЧ з 11 снежня ўводзіць новы графік руху паяздоў


Беларуская чыгунка з 11 снежня ўводзіць новы графік руху паяздоў на 2016/2017 гады, паведамілі ў прэс-службе БЧ.
"Беларуская чыгунка звяртае ўвагу пасажыраў, што з 00.00 11 снежня 2016 года на дарогах краін СНД уводзіцца графік руху паяздоў на 2016/2017 гады. У сувязі з гэтым часткова зменіцца графік руху асобных паяздоў - у рэгіянальных, міжрэгіянальных, міжнародных зносінах, а таксама паяздоў гарадскіх ліній", - растлумачылі ў прэс-службе.

БЧ рэкамендуе пасажырам загадзя планаваць свае паездкі і быць уважлівымі пры афармленні праязных дакументаў. Больш падрабязна з актуальным раскладам руху паяздоў можна азнаёміцца на сайце Беларускай чыгункі, у чыгуначных касах, а таксама па тэлефонах службаў даведак.

6 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.12.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1089
 
Ключевые слова:
График Беларуская чыгунка Расписание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме