https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым пабудаваць другую ўзлётна-пасадачную паласу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск сіламі айчынных будаўнічых і падрадных арганізацый


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 22 снежня на цырымоніі адкрыцця руху па МКАД-2.
У час размовы кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі працоўных калектываў дарожна-будаўнічых арганізацый-падрадчыкаў прагучала думка, што да будаўнічых работ у аэрапорце неабходна прыцягнуць беларускіх будаўнікоў. Аляксандр Лукашэнка падтрымаў такую ідэю і выказаў упэўненасць, што айчынныя арганізацыі справяцца з гэтай работай.

"Мы павінны пабудаваць узлётна-пасадачную паласу. Калі вы берацеся за гэта, размяркоўвайце падрад - толькі мы павінны пабудаваць, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Што за праблема? Там, па-мойму, слой не 40 см, а 80 см. Няхай метр. Што мы не ўкладзём бетон? Укладзём. Тым больш, калі вы аб гэтым сказалі. Значыць, вы ўжо гатовы да таго, каб пабудаваць гэту паласу".

22 снежня 2016, Дзяржынскі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.12.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1031
 
Ключевые слова:
Аэропорт Мінск Взлётная полоса Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме