https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Украэрарух" не вядзе перамоў з "Белавія" аб кампенсацыі за вяртанне самалёта


Пра гэта гаворыцца ў адказе "Украэрауха" на запыт агенцтва "Украінскія Навіны".
Дзяржаўнае прадпрыемства абслугоўвання паветраных зносін "Украэрарух" не вядзе перамоў з авіякампаніяй "Белавія" аб кампенсацыі за вяртанне самалёта авіякампаніі ў аэрапорт "Кіеў" (Жуляны) 21 кастрычніка. 

У адказе гаворыцца, што "Украэрарух" не мае падстаў для разгляду пытання адносна кампенсацыі за вяртанне ў аэрапорт "Кіеў" самалёта "Белавія", бо дзяржпрадпрыемства не было ініцыятарам вяртання згаданага рэйса.

На мінулым тыдні ў кіраўніцтве "Белавія" БелаПАН заявілі, што авіякампанія адправіла ўкраінскаму боку свае разлікі адносна кампенсацыі за прымусовае вяртанне ў кіеўскі аэрапорт Жуляны беларускага борта.

"Мы адправілі ўкраінскаму боку свае разлікі і чакаем адказу. Чакаем ўрэгулявання гэтага пытання", — паведаміў 24 лістапада БелаПАН намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці "Белавія" Ігар Чаргінец.

Самалёт "Боінг 737-800" (бартавы нумар EW-456PA) авіякампаніі "Белавія", які выконваў рэйс В2-840 па маршруце Жуляны (Кіеў) — Мінск, 21 кастрычніка быў вернуты ў аэрапорт вылету згодна з патрабаваннем Службы бяспекі Украіны. На борце знаходзіліся 136 пасажыраў і шэсць членаў экіпажа. Экіпажу было заяўлена, што ў выпадку невыканання каманды ў паветра будзе паднятая баявая авіяцыя. У выніку праваахоўныя органы Украіны знялі з рэйса аднаго падазронага, на іх думку, пасажыра, грамадзяніна Арменіі. Пасля праверкі ён быў адпушчаны і паляцеў у Беларусь наступным рэйсам.

Абурэнне беларускага боку выклікала пагроза перахопу баявой авіяцыяй. МЗС Беларусі заявіў пратэст і ўручыў ноту Украіне. Беларускі бок запатрабаваў кампенсацыі ўсіх фінансавых выдаткаў.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 10 лістапада ў тэлефоннай размове з Аляксандрам Лукашэнкам прынёс прабачэнні за інцыдэнт з самалётам "Белавія" і сказаў, што вінаватыя пакараныя.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 снежня 2016
 
Дата публикации:02.12.2016
Тематика:Транспорт, Разное
Просмотров:742
 
Ключевые слова:
Беларусь-Украина Авиаперевозки Инцидент Белавія
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме