https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ДПК: краіны ЕС працягваюць затрымліваць праезд транспарту на сваю тэрыторыю


Сумежныя краіны працягваюць запавольваць пропуск транспарта на сваю тэрыторыю. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.
Літоўскі пункт пропуску «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») па-ранейшаму з’яўляецца самым загружаным пагранпераходам для грузавікоў на шляху ў краіны Еўрасаюза — сваёй чаргі праезду чакаюць 860 фур. Уезду ў Літву перад чатырма еўрапейскімі пунктамі пропуску чакаюць больш за 1,8 тыс. вялікагрузаў. Сярэдні паказчык афармлення за мінулыя суткі склаў толькі 28 працэнтаў ад нормы.

Перад польскім пунктам пропуску «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы») колькасць фур за суткі практычна не змянілася — 450 адзінак. Польскі бок прыняў на сваю тэрыторыю 58 працэнтаў грузавых аўто.

У латвійскім пункце пропуску «Патэрніекі» (сумежны «Грыгароўшчына») выканалі норму па пропуску на 46 працэнтаў — уезду на сумежную тэрыторыю чакаюць 145 фур.

Чарга легкавога транспарту фіксуецца толькі на ўезд у Польшчу перад пунктам пропуску «Цярэспаль» (сумежны «Брэст»), дзе праезду чакаюць 80 аўто. Польскія кантрольныя службы прапусцілі ў ЕС усяго 32 працэнты легкавых транспартных сродкаў ад нормы.

Звязда, 28 снежня 2023
 
Дата публикации:28.12.2023
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:294
 
Ключевые слова:
Автоперевозки Граница Литва Латвия Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме