https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белавія" аднаўляе палёты ў Шарм-эш-Шэйх


Авіякампанія "Белавія" пасля перапынку некалькі месяцаў з сённяшняга дня аднаўляе чартарныя рэйсы ў Шарм-эш-Шэйх (Егіпет), паведамілі ў прэс-службе авіяперавозчыка.
"Белавія" аднаўляе чартарныя рэйсы ў горад, які называюць жамчужынай Чырвонага мора. Ужо з сённяшняга дня мы пачынаем рэйсы ў Шарм-эш-Шэйх", - адзначаецца на старонцы авіяперавозчыка ў "Фэйсбуку".

Чартары ў егіпецкі горад плануецца выконваць раз у 10 дзён. "Білеты на чартарныя рэйсы мы не рэалізуем. У нас па гэтым напрамку заказчыкам з`яўляецца адна туркампанія, білеты можна набыць або з яе дапамогай, або праз турагентаў", - удакладнілі спецыялісты.

Выкананне рэйсаў у Шарм-эш-Шэйх "Белавія" прыпыніла з 10 снежня па камерцыйных прычынах. Раней генеральны дырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў гаварыў: "Мы прынялі гэта рашэнне зыходзячы з заявак нашых партнёраў - турфірм, якія фарміруюць групы ў гэтым напрамку. Жадаючых адпачыць у Шарм-эш-Шэйху стала значна менш".

У Хургаду беларускі авіяперавозчык лятаў у тым аб`ёме, які быў запланаваны. Намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці авіякампаніі Ігар Чаргінец раней запэўніваў, што ў новым сезоне рэйс у Шарм-эш-Шэйх "стапрацэнтна вернецца".

Браніраванне і продаж тураў у Егіпет на лета і вясну вяліся з зімовых месяцаў. Пры гэтым намеснік кіраўніка авіякампаніі звяртаў увагу, што на прыняцце рашэнняў аб аднаўленні палётаў па напрамку Мінск - Шарм-эш-Шэйх не ўплываюць ніякія іншыя прычыны, акрамя камерцыйных.

Паводле даных "Белавія", у адрозненне ад мінулай зімы ў 2014 годзе назіраўся вельмі высокі попыт на чартары з Мінска ў Егіпет - адзначаўся прырост амаль у пяць разоў да ўзроўню 2013 года.
__________________________________

"Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. У канцы студзеня 2014 года пачаў работу ў юрыдычным статусе адкрытага акцыянернага таварыства. У флоце авіякампаніі 27 самалётаў. З 1997 года "Белавія" - правадзейны член Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), з 2010-га - член Еўрапейскай асацыяцыі рэгіянальных авіякампаній (ERAA). За 2015 год авіякампанія перавезла больш як 2 млн пасажыраў.

20 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.04.2016
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:924
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Белавиа Египет Красное море Чартер
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме