https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Білеты на новы рэйс "Белавія" з Мінска ў Палангу будуць каштаваць ад 99 еўра туды-назад


Аб гэтым расказаў на сваёй старонцы ў Facebook намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці авіякампаніі Ігар Чаргінец.
"Ляцім падпісваць дагавор з мэрам Палангі аб адкрыцці рэйсаў "Белавія" Мінск - Паланга з 19 чэрвеня 2016 года. Кошт білета будзе пачынацца ад 99 еўра "туды-назад" (усе зборы ўключаны)", - адзначыў ён.

Паводле слоў Ігара Чаргінца, рэйс будзе ажыццяўляцца з 19 чэрвеня па 4 верасня па нядзелях (1 раз на тыдзень). "Зрабілі яго для пробы ў гэтым годзе. А далей паглядзім, як пойдзе", - растлумачыў ён. "Белавія" з`яўляецца буйным авіяперавозчыкам Беларусі, вядучым грузавым. Авіякампанія, у флоце якой 27 самалётаў, выконвае ўласныя рэгулярныя рэйсы ў 46 аэрапортаў 28 краін Еўропы, СНД і Азіі.

4 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.02.2016
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:868
 
Ключевые слова:
Белавія Паланга Авиаперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме