https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ДАІ Мінска праводзіць аперацыю "Пешаход"


У мэтах павышэння эфектыўнасці дзейнасці па прадухіленні дарожна-транспартных здарэнняў з прычыны парушэнняў ПДР з боку пешаходаў з 21 па 30 кастрычніка ў Мінску праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Пешаход".
Як паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, падчас правядзення гэтага мерапрыемства асабовы склад дарожна-патрульнай службы асаблівую ўвагу надасць аварыйна-небяспечным пешаходным пераходам і месцам з вялікай колькасцю людзей. У навучальных установах і на прадпрыемствах інспектары ДАІ правядуць гутаркі па спыненні і прадухіленні парушэнняў ПДР пешаходамі. 

За дзевяць месяцаў 2015 года на тэрыторыі Мінска адбылося 189 наездаў на пешаходаў, што складае амаль палову ад агульнага ліку ДТЗ, у якіх 11 чалавек загінулі і 192 атрымалі раненні. 

Асноўныя прычыны дарожна-транспартных здарэнняў — парушэнне правілаў пераходу праезнай часткі, а таксама невыкарыстанне пешаходамі ў цёмны час сутак святлоадбіўных элементаў. Пры выкарыстанні флікераў адлегласць, з якой вадзіцель можа ўбачыць пешахода, значна павялічваецца. Без іх яна складае 25—40 метраў, а са святлоадбіўнымі элементамі — 130—140 метраў. Калі вадзіцель уключыў далёкае святло, то флікеры дапамогуць убачыць чалавека ўжо прыкладна за 400 метраў. 

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам, асобай, якая кіруе веласіпедам, гужавым транспартным сродкам, ці асобай, якая ўдзельнічае ў дарожным руху і не кіруе транспартным сродкам, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад адной да трох базавых велічынь. За парушэнне ПДР указанымі асобамі ў стане алкагольнага ап`янення — штраф ад трох да пяці базавых велічынь.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 21 кастрычніка 2015
 
Дата публикации:21.10.2015
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1031
 
Ключевые слова:
Безопасность движения Операция "Пешеход"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме