https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Поезд Арганізацыі Аб`яднаных Нацый "Экспрэс ААН-70 у Беларусі для Мэт устойлівага развіцця" сімвалізуе павагу да памяці пераможцаў фашызму і прызнанне ўкладу ААН у забеспячэнне справы міру


Аб гэтым 23 кастрычніка заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у час урачыстай цырымоніі, прысвечанай адпраўленню з Мінска саставу, арганізаванага да 70-годдзя ААН.
"Поезд ААН сімвалізуе нашу агульную павагу да памяці пераможцаў фашызму і прызнанне ўкладу ААН у забеспячэнне справы міру і бяспекі, а таксама прыхільнасці і рашучасці дасягнуць тых мэт устойлівага развіцця, якія былі прыняты на нядаўнім саміце ААН", - сказаў Уладзімір Макей.

Ён адзначыў, што акцыя з`яўляецца беспрэцэдэнтнай.

"Нядзіўна, што ідэя поезда ААН знайшла глыбокую падтрымку з боку беларускай і міжнароднай грамадскасці. Калісьці яна была марай, а сёння стала явай. Добра, што мары здзяйсняюцца. Гэта магчыма толькі тады, калі для гэтага прыкладаюцца канкрэтныя намаганні з боку кожнага з нас. Мы спадзяёмся, што сёння закладваецца новая добрая традыцыя супрацоўніцтва Беларусі з ААН. Магчыма, такую ініцыятыву падтрымаюць і іншыя дзяржавы. Акрамя таго, мы высока цэнім і адзначаем зладжаную работу краінавай каманды ААН у Беларусі ў падрыхтоўцы гэтай высакароднай і важнай акцыі", - падкрэсліў міністр.

На думку кіраўніка знешнепалітычнага ведамства, акцыя ААН будзе адыгрываць важную адукацыйную ролю для падрастаючага пакалення, якое такім чынам зможа даведацца аб патэнцыяле і добрых справах ААН.

"Як і 70 гадоў таму, мы ўпэўнены, што нам патрэбна ААН і альтэрнатывы ёй няма. Мне падабаецца лозунг, напісаны на вагонах саставу: "Пры моцнай ААН свет становіцца лепшым". Але стварэнне моцнай ААН залежыць ад кожнага з нас. Разам мы зможам зрабіць ААН больш магутнай, а нашу краіну - лепшай і прыгажэйшай", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

Старт ініцыятывы сёння раніцай даў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які ўдзельнічаў у пасадцы дрэва ў Лошыцкім парку ў знак прыхільнасці Беларусі задачам ААН - міру і ўстойліваму развіццю.

"Цырымонія пасадкі Дрэва міру і ўстойлівага развіцця ў Беларусі звязала Мінск і Нью-Ёрк, дзе 5 мая 2015 года пры ўдзеле Генеральнага сакратара ААН было пасаджана Дрэва міру і адзінства", - дадаў міністр.

23 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.10.2015
Тематика:Транспорт, Культура
Просмотров:1000
 
Ключевые слова:
Экспресс ООН-70
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме