https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Казахстане створаць безбар`ернае асяроддзе для інвалідаў на вакзалах і ў аэрапортах


Сенат Парламента Рэспублікі Казахстан на пленарным пасяджэнні разгледзеў у двух чытаннях і прыняў закон "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты РК па пытаннях абароны правоў інвалідаў".
Міністр аховы здароўя і сацыяльнага развіцця Казахстана Тамара Дуйсенава ў сваім дакладзе адзначыла, што законам у сферы аховы здароўя прадугледжана забеспячэнне даступнай медыцынскай дапамогі і медыцынскай рэабілітацыі інвалідаў, а таксама ў сферы сацыяльнай абароны - павелічэнне паслуг спецыялістаў па мове жэстаў для інвалідаў па слыху.

Акрамя таго, плануецца стварэнне безбар`ернага асяроддзя на вакзалах і ў аэрапортах, аснашчэнне чыгуначных саставаў вагонамі, даступнымі для інвалідаў, выдзяленне бясплатных стаяначных месц для паркоўкі аўтамабіляў на сацыяльна-культурных аб`ектах.

Таксама прадугледжваецца распрацоўка дзяржаўных агульнаабавязковых стандартаў адукацыі з улікам інклюзіўнай адукацыі, ажыццяўленне навучальна-выхаваўчага працэсу на ўсіх узроўнях сістэмы адукацыі з паважлівым стаўленнем да правоў інвалідаў. Закон накіраваны на забеспячэнне інвалідаў роўнымі з іншымі грамадзянамі магчымасцямі па рэалізацыі грамадзянскіх, палітычных, сацыяльных, эканамічных, культурных і іншых правоў і свабод, замацаваных Канстытуцыяй РК, а таксама міжнароднымі дагаворамі, удзельнікам якіх з`яўляецца Казахстан.

12 лістапада 2015, Астана
БЕЛТА - КАЗІНФАРМ
 
Дата публикации:12.11.2015
Тематика:Транспорт, Казахстан
Просмотров:1141
 
Ключевые слова:
Безбарьерная среда Соцзащита
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме