https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Air China адкрывае прадстаўніцтва ў Беларусі


Аб гэтым гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на сайце Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
"Плануецца, што офіс трэцяга па парку кітайскага авіяперавозчыка Air China размесціцца на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск", - сказана на сайце.

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі паведамілі, што прадстаўніцтва кітайскай авіякампаніі ў нашай краіне зарэгістравана 16 верасня.

Як паведамлялася, першы рэгулярны рэйс Air China з Пекіна быў выкананы ў Нацыянальны аэрапорт Мінск 1 мая 2015 года. З гэтай даты пачаліся палёты авіякампаніі Air China па маршруце Пекін - Мінск - Будапешт - Пекін. Штотыднёва ў беларускую сталіцу выконваюцца чатыры рэйсы з Пекіна - у панядзелак, сераду, пятніцу і нядзелю.

Air China належыць ураду Кітая. З`яўляецца флагманскім авіяперавозчыкам і адзінай авіякампаніяй, дзе выява сцяга Кітая размешчана на самалётах. Галоўнымі хабамі Air China з`яўляюцца міжнародныя аэрапорты Пекін Сталічны, Шуанлю і Шанхай Пудун. Большая частка рэйсаў ідзе праз хаб у Пекіне.

РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" - першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці. Тут базіруюцца авіякампанія "Белавія", а таксама грузавыя авіяперавозчыкі "Трансавіяэкспарт", "Рубістар" і "Генекс". Палёты са сталічнага аэрапорта выконваюцца больш як па 40 міжнародных напрамках Еўропы, Блізкага Усходу і іншых рэгіёнаў.

1 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.10.2015
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:989
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Авиаперевозки Air China Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме