https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Магчымая забарона палётаў Украіны і Расіі не прывядзе да пераразмеркавання і адмены рэйсаў у Беларусі


Аб гэтым 13 кастрычніка паведаміў дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Уладзімір Косцін.
Магчымая забарона палётаў, якую ўзаемна гатовы ўвесці Украіна і Расія з 25 кастрычніка, не прывядзе да пераразмеркавання і адмены рэйсаў у Беларусі.  

"Гэта ніякім чынам не паўплывае на пераразмеркаванне рэйсаў і іх адмену. Таксама нельга сказаць, што будзе такі паток, што мы не справімся", - адзначыў кіраўнік дэпартамента.

Ён звярнуў увагу, што нядаўна, да чэмпіянату свету па хакеі, быў рэканструяваны аэравакзал Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Цяпер у яго прапускная здольнасць складае 5,8 млн пасажыраў у год.

"Сёння мы яшчэ не дасягнулі адзнакі трох мільёнаў, таму тая прыбаўка, якую мы чакаем з-за магчымага павелічэння пасажырапатоку з Кіева ў Маскву і наадварот, дасць, паводле нашых падлікаў, 5-8 працэнтаў максімальна", - дадаў Уладзімір Косцін. На нейкіх напрамках, паводле яго слоў, магчыма замена паветраных суднаў на самалёты большай ёмістасці або павелічэнне частаты рэйсаў. Дырэктар дэпартамента звярнуў увагу, што адпаведныя рашэнні, агучаныя Расіяй і Украінай, беларускі бок "не радуюць".

"Нам хацелася б, каб у суседніх краінах была спакойная абстаноўка. Але, тым не менш, мы прапрацоўвалі і абмяркоўвалі, як складвалася б сітуацыя, калі раптам пасажырапаток з Украіны ў Расію і з Расіі ва Украіну пайшоў праз беларускія аэрапорты. Гэтыя пытанні намі адпрацаваны, мы чакаем даты 25 кастрычніка і да ўсяго гатовы", - запэўніў Уладзімір Косцін. У прыватнасці, паведамлялася ўжо, што авіякампанія "Белавія" праводзіць падрыхтоўчую работу па адкрыцці рэйса з Мінска ў Адэсу і вывучае попыт на такі маршрут.

У кампаніі адзначалі, што калі абставіны складуцца так, што авіязносіны паміж Расіяй і Украінай будуць спынены, перавозкі па гэтым напрамку будуць пачаты з 25 кастрычніка. Раней "Белавія" планавала адкрыць адпаведны рэйс летам 2016 года. У канцы верасня Украіна заявіла аб забароне палётаў у краіну расійскім авіякампаніям з пачатку зімовага раскладу. Таксама часткова або поўнасцю забаронены транзітныя пералёты расійскім авіяперавозчыкам праз тэрыторыю краіны. Аб увядзенні такіх жа мер з 25 кастрычніка адносна ўкраінскіх авіякампаній аб`явіла ў далейшым і Расія.

13 кастрычніка 2015, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:13.10.2015
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:904
 
Ключевые слова:
Украина Белавиа Авиаперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме