https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Брэстмаш" наладзіў выпуск школьных мікрааўтобусаў


ААТ "Брэстмаш" наладзіла выпуск школьных мікрааўтобусаў. Аб гэтым паведаміў журналістам дырэктар прадпрыемства Аляксей Бражук.
Гэты праект рэалізуецца па заказе Міністэрства адукацыі. У бягучым годзе брэсцкае прадпрыемства вырабіць каля 90 школьных мікрааўтобусаў. Спецыялісты ўлічылі магчымасць перавозкі дзяцей на пасажырскіх сядзеннях, а таксама інвалідаў-калясачнікаў.

"Створана безбар`ернае асяроддзе. Пакуль такіх аўтобусаў няма ні ў кога. На 11 лістапада намечана адгрузка першай партыі. Будуць прымаць 21 мікрааўтобус Брэсцкая вобласць і Мінск. Усяго да канца года паставім 87 мікрааўтобусаў", - расказаў Аляксей Бражук.

Акрамя таго, брастаўчане па заказе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны наладзілі выпуск спецыяльных легкавых аўтамабіляў для сацыяльнай службы. У гэтым годзе ва ўсе вобласці Беларусі паставяць 39 такіх транспартных сродкаў, прызначаных для тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнай абароны і дамоў-інтэрнатаў. Прадаўжаючы гэту праграму, на прадпрыемстве заняліся вырабам мікрааўтобусаў з пад`ёмнікамі. Гэты аўтамабіль створаны на базе мікрааўтобуса МАЗ.

8 лістапада 2023, Брэст
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.11.2023
Тематика:Транспорт, Образование в Беларуси
Просмотров:201
 
Ключевые слова:
Брэст Школьный автобус Машиностроение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме