https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш як 130 аўтобусаў плануюць паставіць ва ўстановы адукацыі Беларусі да канца года


Аб гэтым паведаміў 11-га лістапада ў Брэсце міністр адукацыі Андрэй Іванец.
«У мэтах выканання распараджэння кіраўніка дзяржавы ажыццяўляем пастаўку больш як 130 аўтобусаў ва ўстановы адукацыі ўсёй нашай рэспублікі. Гаворым аб транспарце для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Гэта важная і актуальная задача, якая стаіць перад дзяржавай, сістэмай адукацыі. Ад таго, наколькі шчыльна мы зможам кантактаваць з кожным дзіцем, пачынаючы з самага ранняга ўзросту, залежыць вынік работы псіхолага-педагагічнай карэкцыі і суправаджэння», — адзначыў Андрэй Іванец.

Ён падкрэсліў, што дастатковае аснашчэнне аўтапарка дае магчымасць даехаць да кожнага населенага пункта, нават самага аддаленага. Бачачы такую падтрымку з боку дзяржавы, бацькі ўпэўнены ў тым, што іх дзіця зможа атрымаць якасную дапамогу.

«У нашай краіне выбудавана сістэмная работа па карэкцыйным і псіхолага-педагагічным суправаджэнні дзяцей. У кожным раённым цэнтры працуюць цэнтры карэкцыйнага развіцця і рэабілітацыі. У першую чаргу пастаўка спецыяльных аўтобусаў прадугледжана для такіх устаноў. Разам з тым неабходна стварыць умовы і ў кожнай школе, дзіцячым садзе. Дзеці, якія маюць патрэбу ў асаблівым суправаджэнні, павінны быць інтэграваны ў звычайныя класы і групы. Таму частка аўтобусаў будзе пастаўлена і ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі», — сказаў міністр.

У прыватнасці, у ААТ «Брэстмаш» па гэтай праграме ў гэтым годзе вырабяць 87 мікрааўтобусаў. Першую партыю сёння ва ўрачыстай абстаноўцы перадалі ўстановам адукацыі Брэсцкай вобласці.

Паводле слоў Андрэя Іванца, праект па цэнтралізаванай пастаўцы транспарту плануецца працягваць. «Звяртаемся да кіраўніка дзяржавы, рыхтуем праект распараджэння, якое ў 2024 і 2025 гадах дасць магчымасць падоўжыць праграму па цэнтралізаванай пастаўцы транспарту. Дарэчы, такія ж праграмы прыняла кожная вобласць. Мяркуем, што ў бліжэйшыя два гады закрыем патрэбу ў транспарце для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльных устаноў», — дадаў міністр.

Звязда, 11 лістапада 2023
 
Дата публикации:11.11.2023
Тематика:Транспорт, Образование в Беларуси
Просмотров:309
 
Ключевые слова:
Школьный автобус Машиностроение Брэст
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме