https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На вуліцах Віцебска пачалі курсаваць 17 новых аўтобусаў


Віцебскі аўтапарк папоўніўся 17 новымі аўтобусамі, якія выйшлі на найбольш папулярныя маршруты па абласным цэнтры. Пра гэта паведамляе ААТ «Віцебскаблаўтатранс».
Блакітныя аўтобусы зусім нядаўна размалявалі гарадскія восеньскія вуліцы. Жыхары Віцебска ацанілі навінкі і апанавалі фотаздымкамі сацсеткі. Кіроўцы, якія ўжо абкаталі па сваіх маршрутах тэхніку, задаволеныя камфортам у сучасных машын беларускай вытворчасці.

«Галоўны падарунак для нас, вадзіцеляў, — гэта кандыцыянер у кабіне. Улетку ён стане сапраўдным выратаваннем ад спякоты. Гэта якраз тое, пра што мы ўсе марылі. У аўтобусе ўсё камп’ютэрызавана, усё вельмі зручна, і пасажыры адклікаюцца станоўча», — падзяліўся ўражаннямі кіроўца Мікалай Сафончык, які ўпершыню за руль аўтобуса сеў у 1985 годзе.

Што тычыцца зручнасці для пасажыраў, то і тут усё прадугледжана. У салоне аўтобуса ўстаноўлены вентылятары, ды і фортачкі сталі значна больш.

«У бліжэйшыя 3-4 месяцы аўтапарк папоўніцца яшчэ 22 такімі ж новымі машынамі. Гэтыя аўтобусы сталі для нас вялікай дапамогай, бо ў аўтапарку ў большай часткі тэхнікі высокі адсотак зносу», — распавёў аб планах па абнаўленні начальнік участка гарадскіх перавозак ААТ «Віцебскаблаўтатранс» Яўген Станкевіч.

«Дзядкі» на колах ужо звыклага для віцяблян насычанага зялёнага колеру паступова саступяць дарогу і маршруты маладому аўтапаўненню, і гарадскія перавозкі стануць не толькі больш хуткімі і бяспечнымі, але яшчэ і ўтульнымі.

Звязда, 16 лістапада 2023
 
Дата публикации:16.11.2023
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:232
 
Ключевые слова:
Віцебск Городской транспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме