https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пілёт, якога вінавацяць у самагубчай катастрофе, казаў, што ўсё запомняць яго імя


Пілёт рэйсу кампаніі Germanwings, які разьбіўся ў францускіх Альпах казаў сваёй былой дзяўчыне, што хоча зрабіць нешта, каб «зьмяніць сыстэму».
27-гадовы Андрэас Любіц нібыта схаваў бальнічны, у якім было адзначана, што ён непрыдатны для працы ў той дзень, калі адбылася катастрофа самалёта Airbus A320, на борце якога загінулі 150 чалавек.

Паводле нямецкага выданьня Bild, былая дзяўчына Любіца, якую называюць толькі як Мэры В., паведаміла, што ў мінулым годзе Любіц сказаў ёй: «Аднойчы я зраблю нешта, што зьменіць ўсю сыстэму, і тады ўсе будуць ведаць маё імя і памятаць гэта».

Мэры В. дадала: «Я ніколі ня ведала, што ён меў на ўвазе, але цяпер гэта робіцца зразумелым».

26-гадовая сцюардэса кажа, што Любіц пакутаваў ад начных кашмараў і рабіў перапынак у навучаньні з-за «сындрому выгараньня».

Юрысты лічаць, што Lufthansa, бацькоўская кампанія Germanwings, можа атрымаць пазовы на мільёны даляраў кампэнсацыі.

Пракуратура Дзюсэльдорфу паведаміла, што ў загінулага пілёта не было знойдзена перадсьмяротнай запіскі, але сьледчыя знайшлі разарваныя мэдычныя даведкі. Паводле заявы пракуратуры, гэта пацьвярджае вэрсію аб тым, што Любіц схаваў сваю хваробу ад працадаўцы.

Францускія і нямецкія ўлады, якія вядуць расьсьледаваньне, лічаць асноўнай вэрсіяй авіякатастрофы наўмыснае рашэньне Любіца скіраваць самалёт у схіл гары. Паводле францускай пракуратуры, аўдыёзапісы з кабіны самалёта паказваюць, што Любіц, які быў другім пілётам, закрыўся і пачаў зьніжэньне, калі капітан самалёта выйшаў з кабіны.

Тым часам шпіталь у Дзюсэльдорфе, дзе жыў Любіц, пацьвердзіў, што той быў іх пацыентам апошнія два месяцы. У заяве шпіталя, зробленай 27 сакавіка, гаворыцца, што Любіць прыйшоў на апошняе «дыягнастычнае абсьледаваньне» 10 сакавіка. Пры гэтым шпіталь абверг паведамленьні нямецкіх СМІ, што Любіц праходзіў курс лячэньня ад дэпрэсіі.

Кампанія Lufthansa паведаміла, што яе даччыныя авіялініі, у тым ліку Germanwings, «як мага хутчэй» увядуць правіла двух асобаў у кабіне самалёта.

28 сакавіка 2015, Менск
 
Дата публикации:28.03.2015
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:1371
 
Ключевые слова:
Airbus A320 Авиакатастрофа Lufthansa
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме