https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БЧ распрацавала новы пакет экскурсій для школьнікаў на час вясенніх канікул


Беларуская чыгунка да вясенніх канікул распрацавала новы пакет экскурсій для школьнікаў з Беларусі і іншых краін, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
З 22 па 29 сакавіка турыстычны цэнтр БЧ прапануе некалькі аднадзённых і трохдзённых экскурсійных праграм для дзяцей. "Атрымаць новыя яркія ўражанні можна цэлым класам. Школьнікаў запрашаюць прыняць удзел у традыцыйных забавах "Гукання вясны", акунуцца ў атмасферу рыцарскага турніру часоў сярэдневяковай Беларусі, навучыцца каўбойскім танцам у коннай сядзібе, на свае вочы ўбачыць рэканструкцыю партызанскага лагера і ваенна-гістарычны комплекс пагранзаставы Мінскага ўмацаванага раёна", - адзначылі спецыялісты, гаворачы аб аднадзённых экскурсіях.

Для аматараў больш працяглых паездак распрацаваны трохдзённыя праграмы "Дзіўная Беларусь" з агляднай экскурсіяй па Мінску, наведваннем мемарыяльнага комплексу Хатынь і новага музея Вялікай Айчыннай вайны, Мірскага замка і палацава-паркавага комплексу ў Нясвіжы, а таксама мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" і нацыянальнага парку "Белавежская пушча".

4 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.03.2015
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:1205
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси Каникулы Беларуская чыгунка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме