https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальны аэрапорт Мінск увёў у тэставую эксплуатацыю аўтаматызаваную сістэму вызаву таксі


Аб гэтым паведамілі ў аэрапорце.
У Нацыянальным аэрапорце пасярэдзіне прывакзальнай плошчы абсталявана спецыяльная стаянка таксі, на якой на працягу любога часу без спагнання платы могуць знаходзіцца аўтамабілі кампаніі-перавозчыка, з якой аэрапорт заключыў дагавор па арганізацыі паслуг падачы таксі. У самім будынку аэравакзальнага комплексу знаходзяцца два пункты дыспетчараў вызаву таксі. Пасажыр, які прыляцеў, можа звярнуцца да дыспетчараў, тыя вызавуць таксі і раздрукуюць пасажыру талон з нумарам аўтамабіля. На стаянцы на спецыяльным экране таксіст убачыць, што яго машыну на пляцоўцы пасадкі-высадкі пасажыраў чакае кліент, і выедзе на заказ, расказалі ў аэрапорце.

Аўтамабілі таксі іншых кампаній-перавозчыкаў будуць знаходзіцца на кантралюемай тэрыторыі прывакзальнай плошчы на агульных умовах: 20 мінут бясплатна, кожную бягучую гадзіну - Br100 тыс.

3 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.02.2015
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1317
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Сервис Такси Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме