https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Заява пасла Украіны ў Беларусі Міхаіла Ежаля ў сувязі з крушэннем самалёта "Боінг-777"


Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіл Ежаль 18 ліпеня ў інтэрв`ю звярнуўся да ўсіх грамадзян Беларусі і ўсіх пасольстваў, акрэдытаваных у Беларусі, каментуючы авіякатастрофу "Боінга-777", збітага над украінскай тэрыторыяй 17 ліпеня.
"Гэты тэрарыстычны акт стаў трагедыяй для Украіны і ўсяго свету. Мы выказваем шчырыя спачуванні і спагаду сем`ям і блізкім загінулых", — сказаў пасол.

Месца падзення абломкаў самалёта знаходзіцца ў зоне, якая сёння кантралюецца незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, адзначыў ён. "З улікам гэтага ўрад Украіны распачынае ўсе меры, каб атрымаць поўны доступ да месца катастрофы для правядзення неабходных дзеянняў па апазнанні і рэпатрыяцыі на радзіму цел загінулых, — паведаміў Ежаль. — Міністэрства замежных спраў Украіны стварыла аператыўны кругласутачны штаб для працы са зваротамі сваякоў загінулых пасажыраў і каардынацыі працы з дыпламатычнымі ўстановамі замежных дзяржаў, акрэдытаваных ва Украіне".

Целы загінулых, сказаў ён, накіроўваюць у Харкаў. Створаныя аператыўныя штабы пры пасольствах Украіны ў Малайзіі і Каралеўстве Нідэрландаў. Міністэрства замежных спраў Украіны забяспечыць тэрміновае афармленне віз сваякам загінулых, у тым ліку пасля прылёту ў аэрапорт Барыспаль. У Харкаве выдзелена 300 месцаў для бясплатнага размяшчэння родных і блізкіх ахвяр тэракту.

"Паводле апошніх звестак, да месца катастрофы выехалі 30 прадстаўнікоў маніторынгавай місіі АБСЕ, — працягнуў Ежаль. — Паветраная прастора над Данецкай, Луганскай і часткай Харкаўскай абласцей поўнасцю закрытая для палётаў".

Гэта ўжо трэці, падкрэсліў ён, збіты самалёт пасля 14 і 16 ліпеня, калі з тэрыторыі Расіі былі збітыя Ан-26 і Су-25, якія належаць узброеным сілам Украіны.

"Знішчальнікаў узброеных сіл Украіны падчас і ў месцы, дзе адбылася ўчарашняя жудасная трагедыя, у паветранай прасторы не было. "Боінг-777" знаходзіўся па-за зонай паражэння наземных сродкаў супрацьпаветранай абароны ўзброеных сіл Украіны, — заявіў Ежаль. — Ужо на гэтым этапе расследавання Украіна мае ўсе падставы лічыць, што гаворка ідзе пра мэтанакіраванае збіванне самалёта пры дапамозе зенітна-ракетнага комплексу. Служба бяспекі Украіны апублікавала доказы таго, што тэрарысты атрымалі з Расіі зенітна-ракетны комплекс "Бук М-1" разам з экіпажам, што пацвярджаюць перахопленыя перамовы тэрарыстаў".

БелаПАН, 18 ліпеня 2014
 
Дата публикации:18.07.2014
Тематика:Транспорт, Дипломатия
Просмотров:984
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Терроризм Катастрофа Сепаратизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме