https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінскі метрапалітэн будзе поўнасцю аснашчаны абсталяваннем для інвалідаў, калі ўжо існуючыя ўстройствы будуць запатрабаванымі


Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар сталічнага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.
"У мінскім метро ёсць станцыі, якія абсталяваны ліфтамі або плоскаснымі пад`ёмнікамі. На іншых станцыях па розных прычынах усё гэта адсутнічала, таму было прынята рашэнне ўстанавіць пад`ёмнікі гусенічнага тыпу ў гэтых месцах. Калі ўстройствы будуць запатрабаванымі, мы аснасцім імі ўсе станцыі", - сказаў прэс-сакратар.

Ён таксама паведаміў, што сёння старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ГА "Беларускае таварыства інвалідаў" (БелТІ) Людміла Калмыкова адобрыла новыя мабільныя ўстройствы для транспарціроўкі калясачнікаў на станцыях мінскага метро. У суправаджэнні спецыялістаў упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва камітэта па працы і сацабароне Мінгарвыканкама яна вывучыла безбар`ернае асяроддзе на станцыях "Аўтазаводская" і "Партызанская". Прадстаўніку БелТІ прадэманстравалі магчымасці лесвічных пад`ёмнікаў гусенічнага тыпу італьянскай фірмы Sherpa.

Устройствы распрацаваны для аказання дапамогі людзям з абмежаванымі рухальнымі здольнасцямі для пад`ёму і спуску на лесвічных маршах у будынках і памяшканнях, не абсталяваных прыстасаваннямі для пераадолення перашкод, у прысутнасці суправаджальнай асобы. Працуюць пад`ёмнікі за кошт энергіі акумулятара.

"Каб спусціцца ў метро з дапамогай Sherpa, калясачніку неабходна звязацца з дыспетчарам станцыі па тэлефоне, пазначаным каля ўвахода на станцыю. Супрацоўнік метрапалітэна даставіць чалавека на платформу", - растлумачыў Андрэй Кузьмін. Новыя мабільныя ўстройствы Мінскі метрапалітэн закупіў у красавіку бягучага года па праграме стварэння безбар`ернага асяроддзя для асоб з абмежаванымі магчымасцямі. Абсталяванне з`явілася на станцых "Партызанская", "Аўтазаводская", "Грушаўка", "Міхалова" і "Пятроўшчына".

24 чэрвеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.06.2014
Тематика:Транспорт, Культура
Просмотров:1237
 
Ключевые слова:
Мінск Метрополитен Соцзащита в Беларуси Инвалиды
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме