https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дадатковыя касы для продажу білетаў іншаземцам выдзелены на чыгуначных вакзалах у Мінску і Брэсце


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый, каменціруючы вынікі пасяджэння групы аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2014 годзе чэмпіянату свету па хакеі.
Каардынацыйныя цэнтры для вырашэння пытанняў пасажыраў паяздоў, якія прыбываюць на чэмпіянат свету па хакеі, будуць кругласутачна працаваць на вакзалах станцый Мінск-Пасажырскі і Брэст-Цэнтральны з 7 па 25 мая.

"Акрамя існуючых міжнародных кас выдзелены дадаткова спецыялізаваныя касы для продажу білетаў замежным грамадзянам", - расказалі спецыялісты.

Акрамя таго, на чыгуначных вакзалах станцый Брэст-Цэнтральны, Гродна размешчаны элементы прасторавай навігацыі з наяўнасцю інфармацыі на англійскай мове, якія даюць магчымасць арыентавацца на аб`ектах транспарту. На вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі, а таксама прыпыначных пунктах Масюкоўшчына і Лошыца інфармацыйныя паказальнікі ўжо адлюстроўваюць піктаграмы і тэкставую інфармацыю на беларускай і англійскай мовах.

У Санкт-Пецярбургу на канферэнцыі чыгуначных адміністрацый Германіі, Польшчы, Расіі і Беларусі падпісаны сумесны пратакол аб арганізацыі перавозак у перыяд правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе. Прапрацавана пытанне праезду балельшчыкаў на матчы ў міжнародных, міжрэгіянальных зносінах, паяздамі гарадскіх ліній у мінскім чыгуначным вузле ва ўвязцы з пачаткам і заканчэннем матчаў, а таксама з улікам нераўнамернасці правядзення спаборніцтваў па днях тыдня і на працягу сутак (пяць перыядаў правядзення матчаў).

У міжрэгіянальных зносінах сувязь з абласнымі цэнтрамі будуць штосутачна забяспечваць 43 паязды (як рэгулярных, так і дадатковых). У міжнародных зносінах па маршрутах Вільнюс - Мінск, Рыга - Мінск, Санкт-Пецярбург - Мінск, Масква - Мінск, Яраслаўль - Мінск, Астана - Самара - Мінск, Варшава - Мінск - 34 саставы.

Графік паяздоў гарадскіх ліній, якія будуць дастаўляць пасажыраў да спартыўных аб`ектаў ("Чыжоўка-Арэна" і "Мінск-Арэна"), прадугледжвае інтэрвальнасць іх руху ад 10 да 15 мінут і трохмінутную стаянку на прыпыначных пунктах Масюкоўшчына і Лошыца для пасадкі і высадкі балельшчыкаў. Таксама расклад паяздоў гарадскіх ліній прадугледжвае скразны рух у зносінах Ждановічы - Мінск-Пасажырскі - Калядзічы.

Як адзначылі ў прэс-службе Мінтранса, Беларуская чыгунка прапрацавала ўжо шэраг экскурсійных маршрутаў з выкарыстаннем чыгуначнага транспарту, прымеркаваных да чаканага спартыўнага спаборніцтва.

Нядаўна ў Мінтрансе пад старшынствам міністра транспарту і камунікацый Анатоля Сівака прайшло пасяджэнне падкамітэта па пытаннях дарожнага будаўніцтва і транспартнага забеспячэння аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2014 годзе чэмпіянату свету па хакеі. Удзельнікі ў тым ліку разгледзелі пытанні, звязаныя з арганізацыяй мэтавых маршрутаў гарадскога пасажырскага транспарту, унутрырэспубліканскіх перавозак пасажыраў.

19 сакавіка 2014, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.03.2014
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:1679
 
Ключевые слова:
ЧМ-2014 по хоккею Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме