https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Забарона на правоз вадкасцей у самалётах у ручной паклажы здымаецца ў Расіі з 2 красавіка


Рашэнне аб гэтым прыняло Федэральнае агенцтва паветранага транспарту (Расавіяцыя).
Забарона на правоз любых вадкасцей у ручной паклажы ўступіла ў сілу 11 студзеня 2014 года, яна дзейнічала ва ўсіх расійскіх аэрапортах. Любыя сродкі асабістай гігіены і вадкасці рэкамендавалася здаваць у багаж. Абмежаванні не датычыліся толькі лякарстваў і асабістых сродкаў, якія патрэбны пасажырам на пастаяннай аснове і якія забяспечваюць жыццядзейнасць пасажыраў у час палёту. Гэтыя прадметы дапускаліся на борт толькі пасля надгляду службай бяспекі аэрапорта.

Расавіяцыя растлумачыла ўвядзенне гэтай меры забеспячэннем бяспекі людзей, у прыватнасці, у сувязі з захаваннем пагрозы тэрарыстычных актаў. У канцы снежня, незадоўга да ўвядзення абмежаванняў, у Валгаградзе здарылася два тэракты, якія забралі жыцці 34 чалавек. Узмоцненыя меры бяспекі на транспарце былі прыняты ў краіне таксама ў сувязі з правядзеннем у Сочы Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў.

У паведамленні Расавіяцыі аб павышэнні мер бяспекі не ўдакладнялася, які тэрмін дзеяння абмежаванняў. Пры гэтым кіраўнік ведамства Аляксандр Нерадзько заяўляў, што забарона будзе дзейнічаць як мінімум да завяршэння Паралімпійскіх гульняў у Сочы.

Спасылаючыся на рэгламент Расавіяцыі, некаторыя расійскія аэрапорты, у тым ліку маскоўскае Шарамеццева і санкт-пецярбургскае Пулкава, знялі забарону на правоз вадкасцей пасля 21 сакавіка. Аэрапорты растлумачылі гэта тым, што дадатковых распараджэнняў аб прадаўжэнні забароны ведамства не рассылала.

У Расавіяцыі сцвярджаюць, што забарона была бестэрміновай і што ў дакуменце не была прапісана дата яе зняцця.

31 сакавіка 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:31.03.2014
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:1026
 
Ключевые слова:
Ручная кладь Багаж Росавиация Авиаперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме