https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дастаўку пасажыраў у Нацыянальны аэрапорт Мінск па чыгунцы плануецца пачаць у лістападзе


Аб гэтым заявіў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак 15 красавіка на нарадзе з удзелам Аляксандра Лукашэнкі аб перспектывах развіцця аэрапорта, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Цяпер пасажыраў дастаўляюць у аэрапорт аўтобусы, якія адпраўляюцца ад аўтавакзала "Цэнтральны", а расклад іх руху ўзгоднены з часам палётаў паветраных суднаў.

Па маршруце Мінск-Пасажырскі — Нацыянальны аэрапорт Мінск будуць курсіраваць тры цягнікі новага тыпу, ужо набытыя Беларускай чыгункай. Час у дарозе складзе менш чым 50 хвілін.

Улічваючы, што чыгуначныя пуці праходзяць на некаторым аддаленні ад аэрапорта, пасажыраў на ўчастку прыкладна ў 500 м будзе падвозіць аўтобус, кошт праезду ў якім ужо будзе ўключаны ў чыгуначны білет.

Паводле слоў міністра, на сёння такі варыянт з`яўляецца найбольш прымальным, бо будаўніцтва тунэля з травалатарам запатрабуе значных фінансавых укладанняў.

Лукашэнка згадзіўся з тым, што "не трэба брацца за тую работу, на якой заўтра будзе пастаўлены крыж".

Нагадаем, год таму, у красавіку 2013-га, Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду і кіраўніцтву Беларускай чыгункі неадкладна распрацаваць праект чыгуначных зносін сталіцы з Нацыянальным аэрапортам Мінск. На думку беларускага кіраўніка, гэта значна пашырыць магчымасці аэрапорта. "Людзі змогуць больш карыстацца паслугамі аэрапорта, таму што даехаць да яго будзе лёгка. Цяпер жа гэта пэўная праблема", — адзначыў ён. Паводле слоў Лукашэнкі, зрабіць гэта трэба аптымальна, з улікам існуючых чыгуначных ліній.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 15 красавіка 2014
 
Дата публикации:15.04.2014
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1636
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Аэропорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме