https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская чыгунка ўвяла ў эксплуатацыю яшчэ чатыры тэрміналы самаабслугоўвання на станцыі Мінск-Пасажырскі


На станцыі Мінск-Пасажырскі 24 студзеня дадаткова ўведзены ў эксплуатацыю чатыры плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання для рэалізацыі праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа і гарадскіх ліній па банкаўскіх плацежных картках, паведамілі у прэс-службе Беларускай чыгункі.
Зараз колькасць такіх тэрміналаў на станцыі Мінск-Пасажырскі павялічылася да дзевяці. Акрамя таго, у студзені на сталічным вакзале ў рэжыме тэставання пачаў працаваць транзакцыйны тэрмінал самаабслугоўвання, прызначаны для выдачы праязных дакументаў, аплачаных праз інтэрнэт.

Новыя плацежна-даведачныя тэрміналы ўстаноўлены пад інфармацыйным табло, размешчаным побач з 22—24-м пуцямі. Тэрміналы прызначаны для працы па-за памяшканнямі — яны маюць воданепранікальныя дысплей і клавіятуру, вандалазасцерагальны корпус.

У пачатку студзеня два тэрміналы самаабслугоўвання такой жа канструкцыі былі ўведзены ў эксплуатацыю на пероне вакзала станцыі Магілёў.

У 2014 годзе плануецца далейшае пашырэнне сеткі тэрміналаў самаабслугоўвання для рэалізацыі праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа і гарадскіх ліній па банкаўскіх плацежных картках. У першую чаргу імі будуць абсталёўвацца станцыі з вялікім пасажырапатокам.

Як паведамлялася раней, упершыню паслуга продажу праязных дакументаў праз тэрміналы самаабслугоўвання была ўведзена ў студзені 2012 года. Цяпер плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання функцыянуюць на трох станцыях беларускай магістралі — Мінск-Пасажырскі, Віцебск і Магілёў. Праз тэрміналы можна набыць білеты на цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканамкласа. Скарыстацца паслугай могуць трымальнікі плацежных картак усіх банкаў Беларусі. Камісійны збор пры куплі білетаў праз тэрміналы не бярэцца.

У 2013 годзе праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання на чыгуначных вакзалах у Мінску і Віцебску было прададзена 137,7 тыс. праязных дакументаў на цягнікі.

Мінск, 25 студзеня 2014
Марына Носава, БелаПАН
 
Дата публикации:25.01.2014
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1516
 
Ключевые слова:
Автоматизация Беларуская чыгунка Проездные билеты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме