https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белавія": Колькасць пасажыраў, якія скарысталіся паслугамі кампаніі, у 2013 годзе вырасла больш чым на чвэрць


У 2013 годзе "Белавія" перавезла 1.612.983 пасажыры і 2.015,7 тоны грузу і пошты, што адпаведна на 25,6% і 18,8% больш, чым годам раней, паведаміла прэс-служба авіякампаніі.
"Ужо ў жніўні пасажырапаток авіякампаніі дасягнуў 1 млн. чалавек. 24 лістапада быў перавезены паўтарамільённы пасажыр. 28 снежня "Белавія" ўпершыню ў сваёй гісторыі перавезла больш чым 1,6 млн. чалавек за адзін каляндарны год", — адзначаецца ў прэс-рэлізе перавозчыка.

Летась было адкрыта шэсць новых напрамкаў: Самара (28 красавіка), Кутаісі (28 мая), Будапешт і Белград (19 верасня), Жэнева (17 снежня), Вільнюс (19 снежня). "Белавія" ажыццяўляе ўласныя рэгулярныя рэйсы па 43 маршрутах у 28 краін Еўропы, СНД і Азіі. 30 мая было падпісана кадшэрынгавае пагадненне з Etihad Airways, вынікам якога стала сумеснае выкананне рэйсаў у Абу-Дабі, Сіднэй, Мельбурн, Хашымін.

18 красавіка "Белавія" стала афіцыйным удзельнікам шматбаковага грузавога інтэрлайн-пагаднення MITA (Multilateral Interline Traffic Agreement), якое дзейнічае пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту ІАТА (IATA). У канцы лістапада 2013 года авіякампанія ўнесены ў рэестр мытных перавозчыкаў.

У маі паветраны флот "Белавія" папоўніўся шостым Boeing 737-300. Акрамя таго, падпісаны дагавор з бразільскім вытворцам самалётаў аб пастаўцы ў 2014 годзе двух новых Embraer-195.

БелаПАН
Мінск, 4 студзеня 2013
 
Дата публикации:04.01.2014
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1400
 
Ключевые слова:
Белавия Авиаперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме