https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


М.Мясніковіч і Ц.Элбэгдорж абмеркавалі магчымасці арганізацыі транспартнага калідора з Манголіі праз Беларусь да партоў Балтыі


Прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч сустрэўся 4 верасня з Прэзідэнтам Манголіі Цахіягійнам Элбэгдоржам.
Сустрэча адбылася ў час афіцыйнага візіту ў Манголію беларускай урадавай дэлегацыі, якую ўзначальвае прэм`ер.

Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў, у тым ліку якія датычацца магчымасцей арганізацыі транспартнага калідора з Манголіі праз Беларусь да партоў Балтыі. Па выніках сустрэчы Цахіягійн Элбэгдорж пацвердзіў сваю гатоўнасць падтрымаць тыя праекты, якія будуць рэалізоўвацца ўрадамі дзвюх краін у розных напрамках. Гэта і стварэнне сумесных вытворчасцей, перадача тэхналогій, праекты ў галіне адукацыі і навукі, ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва і інш.

Міхаіл Мясніковіч перадаў кіраўніку Манголіі найлепшыя пажаданні ад Прэзідэнта Беларусі і запрасіў яго наведаць рэспубліку з афіцыйным візітам.

Як паведамлялася, урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм`ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам знаходзіцца з афіцыйным візітам у Манголіі з 3 па 5 верасня. Акрамя сустрэчы з Цахіягійнам Элбэгдоржам кіраўнік беларускага ўрада сустрэўся сёння з прэм`ер-міністрам Манголіі Норавынам Алтанхуягам, а таксама старшынёй Вялікага дзяржаўнага хурала Манголіі Зандахугійнам Энхболдам. У чацвер, 5 верасня, Міхаіл Мясніковіч прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця Нацыянальнай выстаўкі Рэспублікі Беларусь, а таксама ў рабоце Беларуска-мангольскага бізнес-форуму.

4 верасня 2013, Улан-Батар
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.09.2013
Тематика:Транспорт, Дипломатия
Просмотров:942
 
Ключевые слова:
Логистика Беларусь-Монголия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме